Рапухі-павітухі
Рапухі-павітухі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Павітуха звычайная (Alytes obstetricans) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Alytes Wagler, 1830 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Павіту́хі, рапухі-павітухі[1] (Alytes) — род бясхвостых земнаводных з сямейства круглаязычных.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня да 5 см. Скура бародаўчатая, папяліста-шэрая.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнікі роду пашыраны ў Сярэдняй Еўропе, на Пірэнейскім паўвостраве і ў паўночна-заходняй частцы Афрыкі. Жывуць на ўзгорыстых і гарыстых мясцовасцях.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Актыўныя ўночы. Пракопваюць доўгія хады ў глебе. Кормяцца беспазваночнымі.
Размнажэнне ў сакавіку-красавіку, звычайна ў 50-100 метрах ад бліжэйшай вады. Ікра запакаваная ў доўгія, да метра і больш, слізістыя шнуры (у кожным да 75 яец), якія самец намотвае на свае сцёгны (адсюль назва рода) і ахоўвае да таго часу, пакуль ікрынкі не паспеюць. Пасля гэтага, пасеўшы на дробным месцы, ён чакае, пакуль апалонікі не разарвуць абалонкі ікрынак і не сплывуць. Іх нянька, сарваўшы аб багавінне шалупіну ад яек, вяртаецца на бераг[2].
Спіс відаў
[правіць | правіць зыходнік]- Alytes cisternasii Boscá, 1879 — Павітуха іберыйская
- Alytes dickhilleni
- Alytes maurus
- Alytes muletensis
- Alytes obstetricans Laurenti, 1768 — Павітуха звычайная
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). С. 470
- ↑ Акимушкин И. И. Жерлянки, жабы-повитухи и чесночницы // Мир животных: Птицы. Рыбы, земноводные и пресмыкающиеся. — 3-е изд. — М.: Мысль, 1995. — С. 385—386. — 25 000 экз. — ISBN 5-244-00803-X.