ESTCube-1
| ESTCube-1 | |
|---|---|
| | |
| Заказчык | Тартускі ўніверсітэт |
| Аператар | Тартускі ўніверсітэт |
| Задачы | Выпрабаванне тэхналогіі |
| Стартавая пляцоўка |
|
| Ракета-носьбіт |
|
| Запуск | 7 мая 2013, 02:06:31 UTC |
| Працягласць палёту |
Прайшло: 13 гадоў, 5 дзён |
| Сход з арбіты | 2038 |
| МCOSPAR ID | 2013-021C |
| SCN | 39161 |
| Тэхнічныя характарыстыкі | |
| Маса | 1,048 кг |
| Памеры | 10×10×11,35 см |
| Тэрмін актыўнага існавання | 1 год |
| Элементы арбіты | |
| Тып арбіты | Нізкая калязямная арбіта; сонечна-сінхронная арбіта |
| Вялікая паўвось | 7042 км |
| Нахіленне | 98,1° |
| Перыяд абарачэння | 98,0 хвіл |
| Апацэнтр | 677,4 км |
| Перыцэнтр | 664,8 км |
| estcube.eu/en/home | |
ESTCube-1 — першы эстонскі спадарожнік, запушчаны 7 мая 2013 ракетай-носьбітам Vega[1]. Распрацаваны студэнтамі Тартускага ўніверсітэта ў межах эстонскай спадарожнікавай праграмы паводле стандарту CubeSat, выніковыя памеры спадарожніка склалі 10×10×10 см, аб’ём 1 літар, маса 1,33 кг[2].


Акрамя непасрэдна адукацыйнай, спадарожнік мае і навуковую мэту. На борце спадарожніка разгорнуты электрычны ветразь, вынайдзены фінскім навукоўцам Пекам Янхуненам. Такім чынам ESTCube-1 стаў першым у свеце спадарожнікам, што выкарыстоўвае электрычны парус. Будуць праведзеныя выпрабаванні па яго разгортванні, змяненні хуткасці спадарожніка і выніковым вяртанні на Зямлю.
Агульны кошт праекту (уключаючы запуск) склаў €100 000, большая частка з якіх (€70 000) была сплочана за кошт сяброўскага ўнёску Эстоніі як удзельніцы Еўрапейскага касмічнага агенцтва.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Николай Адашкевич. Европейская ракета «Вега» вывела на орбиту три спутника (руск.). РИА Новости (7 мая 2013). Праверана 14 мая 2013.
- ↑ Estonia’s student cubesat satellite is ready for the next Vega launch (англ.). Arianespace (20 сакавіка 2013). Праверана 14 мая 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ESTCube-1- Афіцыйная старонка