Перайсці да зместу

Eclipse (яхта)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Eclipse
Eclipse (21 жніўня 2009)
Eclipse (21 жніўня 2009)
Асноўная інфармацыя
Тып Маторная яхта
Дзяржава сцяга Бермудскія астравы
Порт прыпіскі Гамільтан
Нумар ІМО 1009613
Пазыўны ZCDX4
Верф Blohm & Voss
Спушчана на ваду 12 чэрвеня 2009
Параметры
Водазмяшчэнне 13 тыс. тон
Даўжыня 162,5 м
Шырыня 21,5 м
Тэхнічныя даныя
Хуткасць 25 вузлоў
Аўтаномнасць плавання 16 дзён пры поўным ходзе
Экіпаж 70 чалавек
Пасажыраўмяшчальнасць 24 (апарт.)

Eclipse («Зацьменне») — маторная яхта, спраектаваная у КБ Хермідаса Атабейкі, дызайн — Terence Disdale Design Ltd (Лондан). Пабудаваная на верфі Blohm Voss (Гамбург, праект № 978).

Судна спушчана на ваду ў Гамбургу 12 чэрвеня 2009.

Яхта пабудавана на замову расійскага прадпрымальніка Рамана Абрамовіча.

На момант спуску яхта з’яўлялася самым вялікім прыватным маторным суднам ў свеце.

Асноўныя паказчыкі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Даўжыня — 162,5 м
  • Шырыня — 21,5 м
  • Колькасць палуб (дэк) — 9
  • Водазмяшчэнне — 13 000 тон
  • Рухавік — 2 вяслярныя валы і 2 шрубы
  • Хуткасць (крэйсерская) — 22 вузла
  • Хуткасць (макс.) — дадзеныя адрозніваюцца ад 25 да 38 вузлоў
  • Корпус судна: сталь; надбудовы: алюміній.
  • Кошт яхты (паводле ацэнак) 500 млн еўра.