Яхта

Яхта (нідэрл.: jacht, ад jagen — гнаць, пераследаваць) — першапачаткова лёгкае, хуткае судна для перавозкі важных персон. У сучасным разуменні — любое судна, прызначанае для спартыўных або турыстычных мэт. Да яхт не адносяцца судны, прызначаныя для камерцыйных мэт, перавозкі пасажыраў (калі асноўная мэта — транспартная, а не адпачынак на борце судна), перавозкі грузаў, інжынерных, выратавальных і даследчых работ у моры.
Першыя згадкі аб спартыўных парусных яхтах адносяцца да XVII стагоддзя. Сучасная яхта можа адносіцца да аднаго з трох класаў судоў: парусныя яхты, парусна-маторныя і маторныя яхты. Практычна ўсе сучасныя парусныя яхты, прызначаныя для турызму, маюць дапаможны матор (падвесны матор) для манеўравання ў порце або руху з невялікай хуткасцю пры адсутнасці ветру. Парусныя яхты, якія не маюць матора, часцей за ўсё прызначаныя для спорту.
Вядомыя яхты
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яхта // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яхта