En Unión y Libertad
Выгляд
En Unión y Libertad (ісп.: «У саюзе і свабодзе») — нацыянальны дэвіз Аргенціны. Прыняты ў 1813 годзе падчас вайны Злучаных правінцый Паўднёвай Амерыкі з Іспанскай імперыяй. Дэвіз размешчаны на дзяржаўным гербе краіны, а таксама на манетах краіны. Сэнс выразу ў тым, што дзяржава імкнецца да рэспубліканскіх ідэалаў: адзінству нацыі, забеспячэнню роўнасці грамадзян перад законам, сацыяльнай адказнасці.