Перайсці да зместу

Коневыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Equidae)
Коневыя

Конь свойскі (Equus ferus caballus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Equidae Gray, 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180688
NCBI  9788
EOL  1670
FW  42984

Коневыя (Equidae), коні — сямейства няпарнакапытных млекакормячых.

Вядомы з эацэну Паўночнай Амерыкі. Падзяляюцца на 3 падсямействы, 20 родаў. Сучасны 1 род, 8 відаў дзіхіх коней: асёл, зебры (бурчэлава, горная, зебра Грэві), квага, конь Пржавальскага, кулан (анагр), тарпан. Квага і тарпан знішчаны ў канцы XIX — пач. XX ст.

Даўжыня цела дзікіх коней 200—280 см, хваста 40—60 см, вышыня ў карку 110—146 см, маса 120—350 кг. Колер аднатонны, жоўта-шэры або светла-шэры з чорнымі палосамі (зебры). Склад цела лёгкі і стройны. Ногі высокія і тонкія, заканчваюцца найбольш развітым 3-м пальцам (капыт), 2-і і 4-ы рудыментарныя («грыфельныя» костачкі). Валасяное покрыва кароткае, шчыльнае. На шыі кароткая прамастаячая грыва з падоўжаных валасоў. Здольныя да працяглага і хуткага бегу (50—60 км/гадз, кулан — да 75 км/гадз).

Коневыя пашыраны ў Азіі і Афрыцы (у Еўропе знішчаны да канца ХІХ ст.). Жывуць у стэпах, саваннах, пустынях і паўпустынях, на пласкагор'ях. Трымаюцца невялікімі табунамі.

Кормяцца расліннасцю. Нараджаюць 1, зрэдку 2 жарабят.

Эвалюцыя коневых вывучана У. А. Кавалеўскім.

  • Каліноўскі П. Коневыя // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.