FTSE 100 Index
FTSE 100 Index | |
---|---|
![]() | |
Дата пачатку разліку |
1984[1] |
Біржы | Лонданская фондавая біржа |
Вэб-сайт | ftserussell.com/i… (англ.) |
FTSE 100 Index (Financial Times Stock Exchange Index, нефармальна Footsie) — вядучы індэкс Лонданскай фондавай біржы. Разлічваецца незалежнай кампаніяй FTSE Group, якой сумесна валодаюць газета Financial Times і Лонданская фондавая біржа.[2]
Пачаў разлічвацца з 3 студзеня 1984 года з узроўня 1000 пунктаў. Дасягнуў свайго рэкорднага значэння ў 6950,6 пункта 30 снежня 1999 г.[3]
Кампаненты індэкса[правіць | правіць зыходнік]
У верасні 2021 года сектар прамысловых тавараў і паслуг быў найбуйнейшым у індэксе з вагой 11,5 %, за ім ішоў фінансавы сектар з 11,3 % і сектар аховы здароўя на трэцім месцы з 9,9 %.[4] 10 найбуйнейшых кампаній мелі сумарную вагу 41 % у агульнай рыначнай капіталізацыі ўсіх удзельнікаў індэкса.
Крытэрыі адбору[правіць | правіць зыходнік]
Кампаніі, акцыі якiх улічваюцца ў разліку індэкса FTSE 100, павінны задавальняць умовам, якія выстаўляюцца FTSE Group:[5]
- уваходзіць у спіс Лонданскай фондавай біржы,
- кошт акцый індэкса FTSE 100 павінна выяўляцца ў фунтах ці еўра,
- прайсці тэст на прыналежнасць да пэўнай дзяржавы,
- акцыі павінны знаходзіцца ў свабодным абарачэнні і быць высокаліквіднымі.
Індэкс пераглядаецца штоквартальна, у першую пятніцу сакавіка, чэрвеня, верасня і снежня.[6]
Зноскі
- ↑ https://content.ftserussell.com/sites/default/files/support_document/ftse_uk_index_series_history_and_heritage_screen.pdf
- ↑ Financial Times Stock Exchange Group (FTSE) . investopedia.com. Праверана 20 студзеня 2022.
- ↑ Why the FTSE 100 has hit a record high . theguardian.com. Праверана 20 студзеня 2022.
- ↑ Brokers for Trading Indices Guide . comparebrokers.co. Праверана 20 студзеня 2022.
- ↑ FTSE Indices . corporatefinanceinstitute.com. Праверана 20 студзеня 2022.
- ↑ MiniFutures FTSE 100 . borsaitaliana.it. Праверана 20 студзеня 2022.