FilmAffinity

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
FilmAffinity
Выява лагатыпа
URL filmaffinity.com
Тып сайта база даных фільмаў, тэлевізійных фільмаў і тэлесерыялаў
Рэгістрацыя апцыянальная
Мова(-ы) англійская, іспанская
Размяшчэнне сервера Мадрыд, Іспанія
Аўтар Пабла Курт Верду Шуман, Даніэль Нікалас
Пачатак працы 2002
Бягучы статус працуе
Рэйтынг Alexa 2 007[1]

«FilmAffinity» — вэб-сайт з рэкамендацыямі па фільмах, створаны ў 2002 годзе ў Мадрыдзе (Іспанія) кінакрытыкам Пабла Куртам Верду Шуманам і праграмістам Даніэлем Нікаласам[2]. Па стане на 2016 год на сайце было пералічана 125 000 фільмаў і серыялаў і было 556 000 аглядаў, напісаных яго карыстальнікамі[3].

Зарэгістраваныя карыстальнікі могуць ацэньваць фільмы, знаходзіць рэкамендаваныя фільмы на падставе сваіх асабістых рэйтынгаў, ствараць любыя спісы фільмаў і — у іспанскай версіі — пісаць агляды. Сайт таксама ўключае інфармацыю аб змесціве асноўных стрымінгавых сэрвісаў, такіх як Netflix, HBO, Movistar+, Filmin і Rakuten TV.

Адзначаецца, што карыстальнікі FilmAffinity, зазвычай ацэньваюць фільмы больш жорстка, чым карыстальнікі IMDb, што прыводзіць да стабільна больш нізкіх сярэдніх балаў[4].

Сайт мае 3 мільёны ўнікальных карыстальнікаў у Іспаніі, што складае 70% ад агульнага трафіку, і абслугоўвае больш за 47 мільёнаў старонак у месяц па ўсім свеце. Рэклама з’яўляецца адзіным прыбыткам сайта, у агульнай складанасці больш за паўмільёна долараў штогод[5].

Міжнароднае пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе сайт запусціў адаптаваныя версіі для ЗША, Мексікі, Аргенціны і Чылі, прапаноўваючы канкрэтную інфармацыю аб датах выхаду фільмаў, мясцовых крытыках, касавых зборах і кінатэатрах. Версія для Вялікабрытаніі была дададзена пазней[6]. Англійская версія больш абмежаваная, чым іспанская, і не дае карыстальнікам магчымасці пісаць агляды.

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 9 студзеня 2018.
  2. About Us: Who Are We? Our History. FilmAffinity.com. FilmAffinity. Праверана 4 January 2014.
  3. Blanco, José Manuel (2 September 2016). "El español que viajó a Canadá para montar FilmAffinity, el IMDB patrio". El Diario (in Spanish). Праверана 23 July 2017.
  4. Decarlini, Jorge. Filmaffinity Vs. IMDB; o España contra el cine. Vice.com (14 лістапада 2016).
  5. "Filmaffinity: así crearon dos jóvenes el negocio detrás de la mayor base de datos de cine en español". El Español [іспанская]. Праверана 2017-07-23.
  6. Filmaffinity, la web española de cine que planta cara a IMDb y Amazon(недаступная спасылка). Sabemos Digital (in Spanish) (22 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2019. Праверана 23 ліпеня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]