Gala Coral Group Ltd

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Gala Coral Group Ltd
Заснаванне 1926
Размяшчэнне
Сайт galabingo.com

Gala Coral Group Ltd — брытанскі аператар букмекерскіх кантор, бінга і казіно, які належыць прыватным дамам акцый «Candover Investments», «Cinven» і «Permira». У кастрычніку 2005 года яна аб’ядналася з Coral Eurobet за £2,18 мільярда. Па прыбыткам з’яўляецца трэцяй па велічыні букмекерскай канторай Вялікабрытаніі і найбуйнейшым аператарам бінга. Апроч таго, Gala Coral Group валодае больш, чым 30 казіно.

Штаб-кватэры групы знаходзяцца ў Нотынгеме, Стрэтфардзе, Лондане і Уокінге. Аднак у 2011 годзе кіраўніцтва Gala Coral Group прыняла рашэнне перавесці істотную частку свайго бізнэсу на Гібралтар, у тым ліку амаль усе падраздзяленні азартных гульняў. Gala Coral Group Ltd мае больш за 1800 ліцэнзіяваных букмекерскіх кантор.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]