З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Gardenia jasminoides Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Від: Gardenia jasminoides
Міжнародная навуковая назва
Gardenia jasminoides
Gardenia jasminoides — від драўняных раслін роду Гардэнія (Gardenia ) сямейства Марэнавыя (Rubiaceae ).
Вечназялёны калючы куст да 180 см вышынёй, з галінаванымі сцебламі, бураватай і карой, якая лупіцца, мае кароткахвосцікавае, шырокаланцэтнае або зваротнаяйкападобнае бліскучае лісце даўжынёй да 8-10 см. Духмяныя кветкі — да 7 см дыяметрам. Кветкі паўмахрыстыя або махрыстыя з матавымі пялёсткамі.
Радзіма віду — субтропікі Афрыка , астравы Рукю , Японія і Кітай .
Вырошчваецца як патрабавальная пакаёвая расліна.
Догляд у пакаёвай культуры
Тэмпература: ўмераная, зімой не ніжэй 16 °C. для фарміравання бутонаў пажаданая тэмпература ноччу 15-17 градусаў, днём — на 2 градусы вышэй.
Асвятленне: яркае рассеянае святло.
Паліў: багаты. Умераны паліў зімой.
Вільготнасць паветра: патрабуе частага апырсквання лісця.
Перасадка: раз у 2-3 гады вясной
Размнажэнне: сцябловымі чаранкамі летам. Для ўкаранення ўжываюць фітогармоны і ніжні падагрэў.
Ужываецца ў ежу: пладамі афарбоўваюць карэйскае жэле «хванпхамук (руск.) ( бел. »[ 1] .
Зноскі
Д-р Д. Г. Хессайон «Всё о комнатных растениях». — М.: ООО Издательство «Кладезь-Букс», 2001. — 256 с. — Тираж 20 000 экз. — ISBN 5-93395-004-1 (рус.)