Перайсці да зместу

Сыч вераб’іны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Glaucidium passerinum)
Сыч вераб’іны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Glaucidium passerinum Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  555445
NCBI  121724

Вераб’іны сыч, вераб’іны сычык (Glaucidium passerinum) — від птушак роду Вераб'іныя сычы сямейства Савіныя. Адзіны прадстаўнік роду ў фаўне ўсходняй Галарктыкі.

Вельмі дробная сава. Даўжыня цела складае 15-19 см, размах крылаў — 35-40 см, даўжыня крыла — 9-11 см. Самкі буйней самцоў, маса самца 54-65 г, самкі 63-103 г. Спінны бок буры з белаватымі крапінкамі, брушны — светлы, амаль белы з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі. Махавыя і рулявыя пёры з белаватым папярочным малюнкам. Дзюба кароткая, жоўтая, крута загнутая, васкавіца ўздутая. Лапы апераны да кіпцюроў. Хвост з трыма папярочнымі белымі полоскамі і белай вяршыняй.

Паштовая марка Беларусі

Вераб’іны сыч распаўсюджаны толькі ў Еўропе і Азіі. Ён насяляе ў цэнтры і на поўдні Скандынавіі (да палярнага круга), у гарах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Сербія , Паўночная Італія і Пірэнеі), у Расіі, а таксама ў паўночнай частцы Манголіі і ў Маньчжурыі. У заходняй частцы Германіі адсутнічае, так як там адсутнічаюць лясы. Але ў 1960 гг. там выпушчаныя птушкі, выведзеныя ў няволі, і зараз папуляцыя налічвае каля 200 пар. У Еўрапейскай частцы Расіі ён даходзіць да паўночнай мяжы лесу на Кольскім паўвостраве і ў Архангельскай вобласці. У Сібіры падымаецца прыкладна да паўночнай часткі Байкала і на ўсход да Сахаліна, на поўдзень распаўсюджаны да Карпат, Смаленскай, Разанскай абласцей, Бугуруслана, Цюмені, Алтая, Саян, Забайкалля, басейна ракі Усуры. Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах арэала, але гэта рэдкі на гнездаванні від, знаходкі сыча вядомы ў шэрагу раёнаў.

Аседлая птушка, але ў халодныя зімы часам перамяшчаецца на поўдзень, маладыя птушкі таксама качуюць восенню і зімой. Насяляе вялікія комплексы старых хваёвых бароў (часта з перавагай елак) з прымессю лісцевых дрэў (букаў, грабаў, бяроз і іншых) або змяшаных лясоў, асабліва ахвотна у наваколлі палян, тарфянікаў, лугоў і вадаёмаў. Узімку таксама невялікія дрэвастоі (з хваёвымі дрэвамі) і паблізу населеных пунктаў. У гарах (Альпах) даходзіць да 1000 м в.у.м

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо без высцілкі ладзіць у натуральным або выдзеўбаным дзятламі дупле (часцей у цэнтральнай частцы ствала). Займае і гнездавыя скрынкі.

Яго ахвярамі могуць быць вялікія сініцы, жоўтагаловыя каралькі, палёўкі, можа паляваць на берасцянак, нападаць на вялікага стракатага дзятла. На зіму запасае корм у дуплах.

Яйцо Glaucidium passerinum

Яйкі (4-6, часам 3-7) з аднолькавымі канцамі, амаль акруглыя, белыя з сярэднім бляскам (часта з кавалачкамі вапны). Памеры: 29 х 23 мм.

  • G. p. passerinum — Еўропа, Заходняя Азія;
  • G. p. orientale — Усходняя Сібір, Маньчжурыя.
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)