Gloria victis (зборнік)
Gloria victis — зборнік апавяданняў Элізы Ажэшкі.
Гэты зборнік быў упершыню выдадзены ў 1910 г. пасля рэвалюцыі 1905 г., якая пацягнула за сабой значнае паслабленне цэнзуры на тэрыторыі Літвы і Беларусі. Першапачаткова зборнік павінен быў называцца 1863. Канчатковая назва ў перакладзе з лацінскай азначае «Слава пераможаным» і з’яўляецца пераробкай лацінскага выразу vae victis («гора пераможаным»). Тэматыка ўсіх змешчаных у ёй апавяданняў тычыцца часоў Студзеньскага паўстання.[1]
Змест[правіць | правіць зыходнік]
У першае выданне ўвайшлі пяць навэл: «Яны», «Афіцэр», «Гекуба», «Бог ведае хто», «Gloria victis». Першая навела «Яны» прысвечана атраду Рамуальда Траўгута з дня сфармавання атрада да моманту яго разгрому ў Горацкіх лясах.
Выданні[правіць | правіць зыходнік]
Кнігу выдаў у Вільні накладам 3000 асобнікаў таварыш пісьменніцы Вацлаў Макоўскі. У снежні 1911 года ў Віленскай судовай палаце пачаўся суд над кнігай, паводле загаду Часовага камітэта па справах друку кніга была канфіскавана.[2]
Больш познія выданні змяшчалі таксама апавяданні «Дзіўная гісторыя», «Смерць дома» і «Міс Роўз».
Беларускі пераклад[правіць | правіць зыходнік]
Апавяданні цыклю перакладзеныя на беларускую мову Анатолем Бутэвічам і выйшлі разам у серыі «Беларускі кнігазбор» у 2020 годзе (разам з раманам «Над Нёманам»).[3]
Зноскі
- ↑ Gloria victis (zbiór opowiadań) • Orzeszkowa Eliza • książka — recenzje, opisy, opinie " BiblioNETka.pl
- ↑ Аповесці, апавяданні, нарысы / Эліза Ажэшка. — Мн. : МГА «Бел. кнігазбор», 2000. — 508 с., [4] л. іл. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1, Мастацкая літаратура)
- ↑ [1]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ажэшка Эліза, Gloria victis. Навэла. Уступнае слова і пераклад з польскай Анатоля Бутэвіча // Дзеяслоў, № 4 (35), 2008.
- Ажэшка Эліза, Яны. Навела, Пераклад з польскай Анатоля Бутэвіча; Дзеяслоў, Літаратурна-мастацкі часопіс 5 (90) 2017; с. 193—223
- Ажэшка Эліза, Афіцэр. Навэла; Дзеяслоў, Літаратурна-мастацкі часопіс 3 (94) 2018; с. 177—211
- Ажэшка Эліза, Бог ведае хто. Навела; Дзеяслоў, Літаратурна-мастацкі часопіс 6 (103) 2019; с. 170—186
- Эліза Ажэшка, Дзіўная гісторыя. Навэла. Пераклад з польскай і прадмова Анатоля Бутэвіча.; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (117) 2022; с. 160—178