Анатоль Іванавіч Бутэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Іванавіч Бутэвіч
Анатоль Іванавіч Бутэвіч
Міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь
6 красавіка 1994 — 20 сакавіка 1996
Прэм’ер-міністр Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Пераемнік Аляксандр Сасноўскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі
17 снежня 1997 — 21 ліпеня 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Пераемнік Рыгор Кісель
 
Адукацыя
Дзейнасць публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык, дыпламат
Член у
Нараджэнне 15 чэрвеня 1948(1948-06-15) (72 гады)
хутар Язавец Нясвіжскага раёна
 
Узнагароды
медаль «За асваенне цалінных зямель»
ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага

Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1978)

юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998)

Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018)

Залатое пяро[d] (2001)

Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»[d] (2010)

Літаратурная прэмія імя Васіля Віткі[d]

Кімерыйскія музы[d]

ганаровы грамадзянін Нясвіжа[d]

Юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»

Гомельская абласная літаратурная прэмія імя А. Капусціна[d]

Анато́ль Іва́навіч Бутэ́віч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць; Псеўданімы: Максім Валошка, Анатоль Баярскі, Міша Алімпік) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Мае ступень «кандыдата навук у галіне інфармацыйных тэхналогій» ад грамадскага аб’яднання[1] «IAIT — Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій». Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Бутэвіч (першы справа) на адкрыцці праекту «АРТ-Забор» у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, 8 верасня 2014 г.

Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Прыгоды лісціка-карунчыка». Казкі. Мінск, 1997
  • «Прыгоды памаўзлівай Рыскі». Казкі. Мінск, 1999
  • «Расстайны пах асоту». Аповесць, апавяданні. Мінск, 2000
  • «Як акіян з кропелькай барукаўся». Казкі. Мінск, 2003
  • «Мірскі замак». Мінск, 2003
  • «Прыгоды віруса Шкодзі». Мінск, 2009
  • Серыя «Сем цудаў Беларусі»:
    • «У гасцях у вечнасці». Мінск, 2001
    • «Званы Нямігі». Мінск, 2002
    • «За наміткай гісторыі». Мінск, 2003
    • «Адвечны покліч Радзімы». Мінск, 2004
    • «Славутыя родам сваім». Мінск, 2006
    • «Перуновага племені дзеці». Мінск, 2008
    • «На далонях вечнасці» (сумесна з У.Ягоўдзікам). Мінск, 2009
  • «Пад небам беларускага слова». Пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі. Мінск, 2007
  • «Раскіданае гняздо крывіцкай славы». Мінск, 2008
  • «Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку». Раман. Мінск, 2009
  • «Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам». Мінск, 2011
  • «Таямніцы Нясвіжскага замка. Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем». Мінск, 2013
    • «Таямніцы Крэўскага замка. Падарожжа па нашай гісторыі з Вітаўтам Вялікім». Мінск, 2015
    • «Тайны Мирского замка. Путешествие по древней фортеции с Адамом Мицкевичем». Минск, 2014
    • "Тайны Несвижского замка. Путешествие вглубь столетий с Владиславом Сырокомлей". Минск, 2019
  • «Я адной табе належу». Мінск, 2013
  • «Паміж Княствам і каронай». Мінск, 2013
  • «Пацалунак на фоне гор». Мінск, 2014
  • «Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца». Мінск, 2015
  • «Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў», Мінск, 2016
  • «Жанчыны з легенды», Мінск, 2017
  • «Маладыя гады — маладыя жаданні»: П’еса // Маладосць. 2007
  • «Апошняе ігрышча»: Аповесць // Полымя. 2007
  • «Зайчыкаў лес» (на румынскай мове). Цімішаара, Румынія, 1999.

Пераклады на рускую мову[правіць | правіць зыходнік]

  • Липский Владимир. «Крутые версты». Аповесць. Масква, 1981, Кемерава, 1982, 1989
  • Липский Владимир. «Выстрелы над старым окопом». Аповесць. Мінск, 2007
  • Капустин Аександр. «Соленая роса». Аповесць. Казань, 1984
  • Гигевич Василь. «Марсианское путешествие». Мінск, 1992
  • «Смеяться, право, не грешно». Беларускі народны гумар. Мінск, 1997

Пераклады на беларускую мову[правіць | правіць зыходнік]

  • Хемінгуэй Эрнэст. «Бывай, зброя». Мінск, 1996
  • Олдрыдж Джэймс. «Паляўнічы». Мінск, 1996
  • Шолам Алейхем. «Тэўе-малочнік». Мінск, 1992
  • Лем Станіслаў. «Прыгоды Піркса». Мінск, 1992
  • Лем Станіслаў. «Салярыс». Мінск, 1994
  • Лем Станіслаў. «Непераможны». Мінск, 2011
  • Радзівіл Багуслаў. «Аўтабіяграфія». Мінск, 2009
  • Ажэшка Эліза. «Над Нёманам». Мінск, 2003
  • Курыльчык Рышард. «Славянскі світанак». Мінск, 2007
  • Курыльчык Рышард. «Нязломны з Назарэта». Мінск, 2009
  • Ажэшка Эліза. «Gloria victis». «Дзеяслоў», № 4, 2008
  • Ажэшка Эліза. Яны. «Дзеяслоў», № 5, 2017

Пераклады п’ес, якія ішлі ў тэатрах Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапгір С., Пракоф’еў С. Кот у ботах. 1981
  • Хмелік А. А ўсё-такі яна круціцца? 1981
  • Аляксандраў А. Шышок. 1982
  • Гудзяліс Антанас. Куды сышлі волаты? 1982
  • Фрэшат Караль. Жан і Беатрыса. 2004
  • Вампілаў А. Мінулым летам у Чулімску. 2006
  • Гальдоні Карл. Слуга двух гаспадароў. 2007
  • Шурпін Анатоль. Хто кахае мадам? 2008
  • Лорка Ф. Дом Бернарды Альбы. 2013
  • Пётр Гладзілін. Афінскія вечары. 2014

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 402 ад 19.06.2006 г. Рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 04.06.2007 № 95, грамадскае аб’яднанне «Международная академия информационных технологий» («МАИТ») перайменавана ў Міжнароднае навуковае грамадскае аб’яднанне «МАИТ» (МНГА «МАИТ») з выдачай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання за № 01889, з захаваннем юрыдычнай асобы, членства, структуры, асноўных палажэнняў, мэт і задач аб’яднання «МАИТ».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анатоль Бутэвіч // Роднае слова: Штомес. навук.-метад. часоп. / Заснав.: М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь ― 2008. ― № 6. ― С. 16;
  • Бутэвіч Анатоль Іванавіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 361.
  • Бутэвіч Анатоль Іванавіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. Т. 6.
  • Бутевич Анатолий Иванович // Республика Беларусь, энциклопедия: в 6 т. Минск, 2006, т.2. C. 564.
  • «Вестник Министерства иностранных дел», № 1/1998, стр. 71-72.
  • З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / Уклад. М. Мінзер. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 460, (1) с.65

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]