Got the Beat

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Got the Beat
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры K-pop
Гады 2022–дагэтуль
Краіны
Адкуль Сеул, Паўднёвая Карэя
Мовы песень карэйская
Лэйбл SM Entertainment
Склад
  • БоА
  • Тэён
  • Хёён
  • Сылькі
  • Вэндзі
  • Карына
  • Вінтэр
Іншыя
праекты
  • Girls' Generation
  • Red Velvet
  • Aespa
smtown.com/artist/musici…

Got the Beat (кар.: 갓더비트; стылізавана як GOT the beat) — паўднёвакарэйскі дзявочы супергурт, створаны SM Entertainment у 2022 годзе. Гэта першы саб-юніт праектнага гурта Girls On Top. Гурт складаецца з сямі ўдзельніц: БоА (сола-выканаўца), Тэён і Хёён (Girls' Generation), Сылькі і Вэндзі (Red Velvet), Карыны і Вінтэр (Aespa).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Усе ўдзельніцы Got the Beat уваходзяць у склад выканаўцаў SM Entertainment. БоА дэбютавала як сола-выканаўца ў 2000 годзе, ва ўзросце 13 гадоў. Тэён ды Хёён дэбютавалі ў складзе гурта Girls' Generation у 2007 годзе, а потым у складзе яго другога саб-юніта Oh!GG у 2018. З 2012 года Тэён таксама з'яўляецца ўдзельніцай першага саб-юніта, Girls' Generation-TTS. Сольныя дэбюты Тэён і Хёён адбыліся ў 2015 і 2016 гадах суадносна. Сылькі і Вэндзі дэбютавалі з гуртам Red Velvet у 2014 годзе. Сылькі таксама з'яўляецца часткай дуэтнага саб-юніта Red Velvet – Irene & Seulgi з 2020. Вэндзі дэбютавала ў якасці салісткі ў 2021 годзе, а Сылькі – у 2022. Карына і Вінтэр дэбютавалі ў складзе Aespa у лістападзе 2020 года[1][2].

2021–дагэтуль: фармаванне і дэбют[правіць | правіць зыходнік]

27 снежня 2021 года SM Entertainment абвясціла пачатак праекта Girls On Top і дэбют яго першага саб-юніта Got the Beat, які будзе засяроджаны на інтэнсіўных танцавальных песнях і выступах. 28 снежня кампанія анансавала дату дэбюта – 3 студзеня, – а таксама назву дэбютнай песні – «Step Back»[3][4][5]. Трэк дасягнуў 11-й пазіцыі ў чарце Gaon Digital Chart і 5-га месца ў чарце Billboard World Digital Songs Chart[6][7]. Гурт выканаў свой першы выступ «Step Back» на SM Town Live 2022: SMCU Express at Kwangya 1 студзеня, перш чым зрабіць свой афіцыйны дэбют у музычнай праграме M Countdown амаль што праз месяц[8][9]. Got the Beat атрымалі першую ўзнагароду на шоу SBS Inkigayo 30 студзеня[10].

29 снежня 2022 агенцтва пацвердзіла рэліз першага міні-альбома гурта, Stamp On It, 16 студзеня 2023.[11]

Удзельніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • БоА (보아)
  • Тэён (태연) (Girls' Generation)
  • Хёён (효연) (Girls' Generation)
  • Сылькі (슬기) (Red Velvet)
  • Вэндзі (웬디) (Red Velvet)
  • Карына (카리나) (Aespa)
  • Вінтэр (윈터) (Aespa)

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міні-альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Спіс міні-альбомаў з указаннем дэталяў, выбраных пазіцый у чартах і лічбаў продажу
Назва Дэталі Вышэйшыя пазіцыі ў чартах Продаж
KOR
[12]
JPN
[13]
Stamp On It
  • Дата рэлізу: 16 студзеня 2023
  • Лэйбл: SM
  • Фарматы: CD, лічбавы, струменевы, SMC
3 27
  • KOR: 108,796[14]
  • JPN: 1,537 (фіз.)[15]

Самотнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спіс самотнікаў з указаннем года выпуску, выбраных пазіцый у чартах і назвы альбома
Назва Год Найвышэйшыя пазіцыі ў чартах Альбом
KOR JPN
Hot
[16]
NZ
Hot
[17]
SGP
[18]
US
World
[19]
VIE
Hot
[20]
WW
[21]
Gaon
[22]
Hot
[23]
«Step Back» 2022 4 6 69 19 19 5 19 116 Неальбомны самотнік
«Stamp On It» 2023 80 Stamp On It

Відэаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Назва Год Прадзюсар(ы) Зн.
«'Step Back' Stage Video» 2022 Lucid color [24]

Канцэрты[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у канцэртах[правіць | правіць зыходнік]

  • SM Town Live 2022: SMCU Express at Kwangya

Зноскі

  1. Тамар, Хэрман. The 'female SuperM', K-pop group Girls on Top to feature Aespa pair, BoA, Taeyeon of Girls' Generation and other familiar faces. South China Morning Post (27 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2021.
  2. Чан, Тым (3 студзеня 2022). "Meet 'Girls on Top:' K-Pop's New Female 'Super Group'". Rolling Stone. Архівавана з арыгінала 2022-01-04.
  3. Пак, Сэ Ён. 갓더비트 보아·태연·슬기·윈터 티저 공개 '강렬' (кар.). Maeil Economic Daily (28 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2022.
  4. Лі, Мін Джы. SM 프로젝트 유닛 GOT the beat, 오늘(3일) 'Step Back' 발매 (кар.). Newsen (3 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2022.
  5. Лі, Джэ Хун. 보아·태연·효연·슬기·웬디·카리나·윈터...SM '갓 더 비트' (кар.). Newsis (27 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2022.
  6. 2022년 04주차 Digital Chart (кар.). Korea Music Content Association (16–22 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022.
  7. "Billboard World Digital Song Sales – Week of January 15, 2022". Billboard. 9–15 студзеня 2022. Архівавана з арыгінала 2022-01-11.
  8. Лі, Тэ Су. 보아·태연·카리나 등 뭉쳤다...SM 여성 유닛 '갓 더 비트' 출범 (кар.). Yonhap News Agency (27 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2021.
  9. Чо, Хе Джын. 갓 더 비트, 27일 '엠카' 출격...'Step Back' 무대 선사 (кар.). X-port News (19 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2022.
  10. Пак, Ын Хэ. '인기가요' 갓 더 비트 1위, 규현 펜타곤 김용준 화려한 컴백무대 (кар.). Newsen (30 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2022.
  11. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1] (кар.). MBN (29 снежня 2022). Праверана December 29, 2022.
  12. Stamp on It (кар.). Circle Chart. Праверана January 26, 2023.
  13. Stamp on It (30 студзеня 2023).
  14. Circle Album Chart – Week 3, 2023 (кар.). Circle Chart. Праверана January 26, 2023.
  15. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [2] (яп.). Oricon. Архівавана з першакрыніцы January 25, 2023. Праверана January 25, 2023.
  16. Peak chart positions on Billboard Japan Japan Hot 100:
  17. Peak chart positions on Recorded Music NZ's Hot 40 Singles:
  18. Peak chart positions on RIAS's Top Streaming Chart:
  19. Peak chart positions on Billboard́s World Digital Song Sales:
  20. Peak chart positions on Billboard Vietnam Hot 100:
    • Step Back (в’етн.). Billboard Việt Nam (15–20 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2022.
  21. Peak chart positions on Billboard Global 200:
  22. Peak chart positions on Gaon Digital Chart:
    • Step Back (кар.). Korea Music Content Association (30 студзеня – 5 лютага 022). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2022.
  23. Peak chart positions on Billboard́s K-pop Hot 100:
    • Step Back (кар.)(недаступная спасылка). Billboard Korea (20–26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 17 лістапада 2022.
  24. 2021년 12월 / GOT the beat 'Step Back' Stage Video [December 2021 / GOT the beat 'Step Back' Stage Video]. Lucid color. 2022-01-03 – via Vimeo.