H-I (ракета-носьбіт)
H-I | |
Агульныя звесткі
| |
---|---|
Краіна | Японія |
Сямейства | Delta |
Прызначэнне | ракета-носьбіт |
Распрацоўшчык | McDonnell Douglas |
Вытворца | Mitsubishi Heavy Industries |
Асноўныя характарыстыкі
| |
Колькасць ступеней | 2 ці 3 |
Даўжыня | 42 м |
Дыяметр | 2,44 м |
Стартавая маса | 142,3 т |
Вага, якая закідваецца | На НАА: 3200 кг На ГПА: 1100 кг |
Гісторыя запускаў
| |
Стан | не запускаецца |
Лік запускаў | 9 |
- паспяховых | 9 |
Першы запуск | 12 жніўня 1986 |
Апошні запуск | 11 жніўня 1992 |
H–I (H–1) — японская ракета-носьбіт, якая складалася з ліцэнзійнай копіі першай ступені амерыканскай ракеты Delta і верхніх ступеней уласна японскай распрацоўкі. Літара «H» у назве адсылае на выкарыстанне вадкага вадароднага паліва на другой ступені. Ракета была запушчана агулам дзевяць разоў у перыяд з 1986 па 1992 год. Яна замяніла ракету N-II, а потым сама была заменена на H-II, якая выкарыстоўвала тыя ж верхнія ступені, але з новай японскай першай ступенню.
Першая ступень H-I была ліцэнзійнай версіяй Thor-ELT, якая першапачаткова была пабудавана для амерыканскай ракеты Delta 1000. Ступень ужо выраблялася ў Японіі па ліцэнзіі для ракет N-I і N-II. Другая ступень была цалкам японскай, з выкарыстаннем рухавіка LE-5, першага японскага ракетнага рухавіка з выкарыстаннем крыягеннага паліва. Пры запусках на геапераходныя арбіты ў якасці трэцяй ступені выкарыстоўваўся цвердапаліўны рухавік UM-69A вытворчасці Nissan. У залежнасці ад масы карыснай нагрузкі выкарыстоўваліся шэсць ці дзевяць паскаральнікаў Castor 2.
Гісторыя запускаў
[правіць | правіць зыходнік]нумар ракеты | Дата/Час запуску (UTC) | Стартавая пляцоўка | Карысная нагрузка | Арбіта | Вынік запуску |
---|---|---|---|---|---|
15 | 12 жніўня 1986 20:45 | Стартавы комплекс Осакі | EGP (Ajisai) | НАА | Паспяховый |
9 паскаральнікаў, 2 ступені | |||||
17 | 27 жніўня 1987 09:20 | Стартавы комплекс Осакі | ETS-5 (Kiku-5) | ГПА | Паспяховый |
9 паскаральнікаў, 3 ступені | |||||
18 | 19 лютага 1988 10:05 | Стартавы комплекс Осакі | CS-3A (Sakura-3A) | ГПА | Паспяховый |
9 паскаральнікаў, 3 ступені | |||||
19 | 16 верасня 1988 09:59 | Стартавы комплекс Осакі | CS-3B (Сакура-3B) | ГПА | Паспяховый |
9 паскаральнікаў, 3 ступені | |||||
20 | 5 верасня 1989 19:11 | Стартавы комплекс Осакі | GMS-4 (Himawari-4) | ГПА | Паспяховый |
6 паскаральнікаў, 3 ступені | |||||
21 | 7 лютага 1990 01:33 | Стартавы комплекс Осакі | MOS-1B (Momo-1B) | НАА | Паспяховый |
9 паскаральнікаў, 2 ступені | |||||
22 | 28 жніўня 1990 09:05 | Стартавы комплекс Осакі | BS-3A (Yuri-3A) | ГПА | Паспяховый |
9 паскаральнікаў, 3 ступені | |||||
23 | 25 жніўня 1991 08:40 | Стартавы комплекс Осакі | BS-3B (Yuri-3B) | ГПА | Паспяховый |
9 паскаральнікаў, 3 ступені | |||||
24 | 11 лютага 1992 01:50 | Стартавы комплекс Осакі | JERS-1 (FUYO-1) | НАА | Паспяховый |
9 паскаральнікаў, 2 ступені |
Калі H-I была анансавана ў 1986 годзе, прадстаўнік кампаніі Цугуо Татакаве ўдакладніў, што ракета будзе выкарыстоўвацца толькі для запуску японскай карыснай нагрузкі, таму што планавалася выконваць не болей за два пускі на год і што стартавае акно знаходзілася ў чатырохмесячны перыяд, на працягу якога не працавалі японскія рыбалоўныя флатыліі (бо падаючыя адпрацаваныя ступені маглі пашкодзіць рыбалоўныя сеткі ў акіяне).[1]
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Japan's H–1 and H–2 rockets, Air & Space/Smithsonian, February/March 1987, p. 19
- Wade. Delta(недаступная спасылка). Encyclopedia Astronautica. Архівавана з першакрыніцы 17 August 2013. Праверана 31 August 2008.
- McDowell. Thor(недаступная спасылка). Orbital and Suborbital Launch Database. Jonathan's Space Report. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2020. Праверана 31 August 2008.
- Krebs. H-1 . Gunter's Space Page. Праверана 31 August 2008.