Геапераходная арбіта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Геапераходная арбіта (ГПА)арбіта, якая з'яўляецца пераходнай паміж нізкай апорнай арбітай (НАА) (вышыня каля 200 км) і геастацыянарнай арбітай (ГСА) (35 786 км). У адрозненне ад НАА і ГСА, якія ў першым набліжэнні з'яўляюцца кругавымі, пераходная арбіта - гэта моцна выцягнутая эліптычная траекторыя руху КА, перыгей якой ляжыць на адлегласці НАА ад Зямлі, а апагей на адлегласці ГСА.

Завяршэнне вываду КА на ГСА адбываецца, калі ён дасягае апагею пры руху па геапераходнай арбіце. У гэты момант разгонны блок паведамляе апарату разгонны імпульс, які ператварае яго эліптычны рух у кругавы з перыядам звароту вакол Зямлі, роўным даўжыні сутак.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

ГПА выкарыстоўваецца для даследчых спадарожнікаў, такіх як Спектр-Р, а таксама для тэлекамунікацыйных спадарожнікаў і мультымедыйнай перадачы дадзеных. Выцягнутая эліпсавідная арбіта дае доўгі час знаходжання над пэўнай тэрыторыяй, апагей выбіраецца, зыходзячы з часу праходжання сігналу да спадарожніка і назад, звычайна не перавышае 40000 км для тэлекамунікацыйных спадарожнікаў, для спадарожніка Спектр-Р апагей роўны 340 000 км, гэта зроблена для атрымання здымкаў высокага разрознення, пры дапамозе метаду радыёлакацыйнага сінтэзавання апертуры.

Для бесперапыннага пакрыцця Зямлі сігналамі спадарожнікаў патрабуецца мінімум 3 спадарожніка, запушчаных з інтэрвалам 8 гадзін.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]