Вусікі ў гэтага матыля ніткападобныя, пярэднія крылы аліўкава-жоўтыя з чорна-бурымі плямамі, заднія крылы шаравата-жоўтыя з шырокай цёмнай краёвай паласой. Грудзі з доўгімі шэрымі валасінкамі. Брушка цёмна-шэрае, на заднім канцы іржава-бурае. Даўжыня цела 13-16 мм Размах крылаў 28-32 мм.
Матылёк сустракаецца ў сярэдняй і паўдневай Еўропе і лётае ў маі і чэрвені, адкладаючы яйкі на розныя дзікарослыя расліны, пераважна з сямейства ясноткавых і матыльковых. Вусені аб’ядаюць як кветкі, так і лісце гэтых раслін, часта пераходзячы на лён і люцэрну. Вусень сыравата-зялены або шаравата-жоўты з белымі падоўжнымі палосамі. Дарослыя вусені зімуюць у зямлі, акукліваюцца вясной.