Соўкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Noctuidae)
Jump to navigation Jump to search
Соўкі
Diachrysia zosimi.jpg
Diachrysia zosimiКрывасмокавая металавідка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Noctuidae Latreille, 1809

Падсямействы:
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117318
NCBI  7100
EOL  873
FW  245049
Не блытаць з жывёламі Начніцы

Соўкі, або начніцы[1] (Noctuidae) — найбольш буйное сямейства лускакрылых. У сусветнай фауне налічваецца каля 1089 родаў і 11.772 віды (а з улікам 24 тыс. відаў з вылучанага ў асобнае сямейства Erebidae — звыш 35 000 відаў). На Беларусі каля 300 відаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размах крылаў 1—11 см. Цела масіўнае, шчыльна ўкрытае валаскамі. Агульная афарбоўка цёмная, пярэднія крылы вузкія з характэрным малюнкам (3 плямы), заднія белаватыя ці шараватыя, цямнейшыя па вонкавым краі. У совак добра развіта мімікрыя (колер і малюнак крылаў адпавядаюць колеру паверхні, на якой яны сядзяць).

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны паўсюдна. Шкоднікі культурных раслін: азімая соўка, клічная, выдатная, гарохавая, агародная, капусная, лугавая, хваёвая, соўка-гама, соўка-коска, зерневая, баваўняная і інш.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Начныя жывёлы. Матылі лятаюць пераважна на змярканні і ноччу, жывяцца нектарам кветак, сокам раслін. Днём находзяцца ў стане спакою, складваюць крылы стрэхападобна так, што заднія крылы не бачны.

Паводле спосабу жыцця, асаблівасцей кармлення і шкаданоснасці вусеняў адрозніваюць совак падгрызаючых (вусені жывуць у паверхневым слоі глебы, падгрызаюць расліны каля каранёвай шыйкі) і лісцегрызучых (вусені жывуць на раслінах, кормяцца надземнымі часткамі раслін).

Вельмі пладавітыя. Вусені шаравата-бурыя, карычневыя або зялёныя з прадаўгаватымі палоскамі, пераважна голыя. Кукалка жаўтавата-бурая, карычневая, без кокана, звычайна ў глебе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Соўкі, Начніцы/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.90

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]