Honda Element

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Honda Element
Агульныя даныя

Honda Element — кампактны красовер, які выпускаўся кампаніяй Honda з 2002 па 2011 год.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Honda Element EX-P (2006)
Honda Element EX (2007–2008)
Honda Element SC (2007–2008)
Honda Element (2009–2011)

Кузаў — апорны, чатырохмесны, пяцідзверны. Бакавыя дзверы расчыняюцца ў розныя бакі, прычым пярэднія створкі даўжэй задніх. Цэнтральная стойка адсутнічае. Багажныя дзверы складаюцца з дзвюх частак — асноўнай, якая падымалася ўверх, і меншай, якая адкідвалася ўніз. Паасобныя сядзенні задняга шэрагу маглі раскладвацца назад або адкідвацца ўздоўж бартоў. Матэрыялы абіўкі падабраны з разлікам на шматразовае мыццё.

Маркетолагі "Хонды" вырашылі звярнуць на сваю мадэль ўвагу сабакагадоўцаў, у выніку чаго красовер атрымаў апцыянальны пакет для хатніх жывёл. Пакет дадатковага абсталявання ўключаў у сябе спецыяльнае ўстойлівае да кіпцюроў пакрыццё задняй канапы, падлогавыя дыванкі з выявай костак, а таксама спецыяльныя аксэсуары (у тым ліку міска для вады). У багажніку паставілі будку, а пад ёй размясціўся трап для сабак[1].

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі тэста NHTSA: Honda Element '2003[2]
Бяспека кіроўцы пры франтальным удары
Бяспека пасажыраў пры франтальным удары
Бяспека кіроўцы пры бакавым удары
Бяспека пасажыраў пры бакавым удары
Бяспека пры перавароце

Продажы ў ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка продажаў Honda Element у ЗША[3]

Зноскі

  1. Верните мои деньги! Cамые странные автомобильные опции (руск.). motor.ru (3 снежня 2013). Праверана 8 снежня 2019.
  2. 2003 HONDA ELEMENT 4 DR (англ.). nhtsa.gov (6 мая 2003). Праверана 8 снежня 2019.
  3. Honda Element US sales figures (англ.). carsalesbase.com. Праверана 26 студзеня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]