Грамадазнаўства — трэці сольны альбом Лявона Вольскага. Прэзентацыя альбома адбылася 25 сакавіка2014 года і была прысвечана Дню Волі. Альбом пісаўся на віленскай студыі Ymir Audio. За музычны складнік «Грамадазнаўства» адказваў нарвежскі музыкант-мультыінструменталіст і саўнд-прадзюсар Снорэ Бергеруд, таму, на меркаванне Вольскага, «гук атрымаўся „нетутэйшым“, скандынаўскім»[1].