Святаяннік распасцёрты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Hypericum humifusum)
Святаяннік распасцёрты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hypericum humifusum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503137
NCBI  626746
EOL  486509
GRIN  t:19585
IPNI  433500-1
TPL  kew-2858263

Святаяннік распасцёрты[3][4] (Hypericum humifusum) — від травяністых раслін сямейства Святаяннікавыя (Hypericaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, акрамя ўсходу і Скандынавіі і на захадзе Паўночнай Афрыкі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна 5-15 см вышынёй. Сцёблы шматлікія, прасцёртыя, часам галінастыя, 5-15 см вышынёй. Лісце коратка чарашковае, падоўжана-авальнае, тупое, па краі з рэдкімі чорнымі залозкамі. Пялёсткі бледна-жоўтыя, 6-7 мм даўжынёй, у верхняй частцы з чорнымі кропкавымі залозкамі[4].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе, акрамя усходу і Скандынавіі і на захадзе Паўночнай Афрыкі; натуралізаваны ў Новай Зеландыі, Аргенціне[5][6][7].

Ва Украіне від расце на камяністых схілах, пясках, палях — у Закарпацці, Карпатах, Прыкарпацці, Валынскім лесастэпе (Ровенская вобласць, Краснаармейск) і заходнім лесастэпе (Львоўская вобласць)[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 101. (руск.) (укр.)
  5. bgbm.org. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Зверобой распростёртый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)