II з’езд салдат-сялян Заходняга фронту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Другі з’езд салдат-сялян Заходняга фронту (надзвычайны). Адбыўся 1115 (24 — 28) снежня 1917 г. у Мінску. Прысутнічалі 223 дэлегаты, з іх 103 бальшавікі. Парадак дня: дзейнасць Выканкома Усерасійскага Савета сялянскіх дэпутатаў 1-га склікання, пытанні: зямельнае, харчовае, культурна-асветнае, бягучы момант, пра дэмабілізацыю арміі, адносіны да Устаноўчага сходу. Дэлегаты прызналі дзейнасць большасці Выканкома Усерасійскага Савета сялянскіх дэпутатаў злаачыннай у адносінах да працоўнага сялянства і выказалі яму недавер. Па ўсіх пытаннях з’езд прыняў рэзалюцыі, якія цалкам падтрымлівалі савецкую ўладу. Дэлегаты ўхвалілі Дэкрэт аб зямлі і ўсе дэкрэты 2-га Усерасійскага з’езда Саветаў, прынялі зварот да ўкраінскага народа аб барацьбе супраць Украінскай рады.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Документы и материалы. Т. 2. – Мн., 1957.