ISO 216

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Серыя фарматаў паперы ISO A

Міжнародны стандарт ISO 216 вызначае папяровыя фарматы. Ён быў створаны ў 1975 годзе з нямецкага стандарту DIN 476 і адрозніваецца ад яго толькі большымі дапушчальнымі хібнасцямі.

Стандарт быў прыняты амаль усімі краінамі, за выключэннем ЗША і Канады.

Серыя фарматаў A[правіць | правіць зыходнік]

Стандарт засноўваецца на метрычнай сістэме мер. Базавы ліст паперы (А0) мае плошчу ў 1 м² і суадносіны бакоў . Усе іншыя памеры атрымліваюцца разразаннем уздоўж кароткага боку на дзве роўныя часткі.

  • ISO A0 841 x 1189 мм
  • ISO A1 594 x 841 мм
  • ISO A2 420 x 594 мм
  • ISO A3 297 x 420 мм
  • ISO A4 210 x 297 мм
  • ISO A5 148 x 210 мм
  • ISO A6 105 x 148 мм
  • ISO A7 74 x 105 мм

Серыя фарматаў B[правіць | правіць зыходнік]

Лісты фармату B маюць такія жа суадносіны бакоў, як серыя A. ISO B0 мае шырыню ў 1 м

  • ISO B0 1000 x 1414 мм
  • ISO B1 707 x 1000 мм
  • ISO B2 500 x 707 мм
  • ISO B3 353 x 500 мм
  • ISO B4 250 x 353 мм
  • ISO B5 176 x 250 мм
  • ISO B6 125 x 176 мм
  • ISO B7 88 x 125 мм

Серыя фарматаў C[правіць | правіць зыходнік]

Серыя фарматаў C прызначана для канвертаў для лістоў серыі A.

  • ISO C2 648 x 458 мм
  • ISO C3 458 x 324 мм
  • ISO C4 324 x 229 мм
  • ISO C5 229 x 162 мм
  • ISO C6 162 x 114 мм

Дапушчальныя хібнасці[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня            Хібнасць
*< 150 мм        ±1,5 мм
*150 — 600 мм    ±2 мм
*> 600 мм        ±3 мм

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]