Ігуана звычайная, або зялёная (Iguana iguana) — буйная расліннаедная яшчарка сямейства ігуанавых, вядзе дзённы спосаб жыцця. Жыве ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, лазіць па дрэвах.
Самцы гэтага віду дасягаюць максімальнай даўжыні больш за 2 метры і масы 6 кг. Самцы звычайнай ігуаны зялёная з цёмнымі палосамі, якія ўтвараюць кольцы на хвасце; самкі шаравата-зялёныя і прыкладна ўдвая меншыя па масе за самцоў.
Прыродны арэал звычайнай ігуаны ахоплівае значную тэрыторыю ад Мексікі на поўдзень да паўднёвай Бразіліі і Парагвая, а таксама астравы Карыбскага мора. Часта можна бачаць, як жывёлы грэюцца на сонцы на галінах дрэў, што навісаюць над вадой, куды саскокваюць, калі іх патурбаваць.
Рыюць глыбокія норы з дапамогай пярэдніх і задніх канцавін. Глыбіня камеры часта дазваляе самцы цалкам схавацца ў ёй. У канцы гэтай нары яна адкладае яйкі і запаўняе ўсю нару разрыхленай глебай. Часта група самак год за годам вяртаецца на адно і тое ж месца гнездавання ў межах адной гнездавой калоніі.