Перайсці да зместу

Imagine (альбом Джона Ленана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Imagine (альбом Джона Ленана)
музычны альбом Джон Ленан
Дата выпуску 9 верасня 1971
Жанр рок-н-рол, поп-музыка, рок-музыка і блюз
Працягласць 2 369 с

Imagine (бел.: Уяві сабе) — другі студыйны альбом Джона Ленана, які выйшаў у 1971 годзе. Гэтая пласцінка стала працягам альбома «John Lennon/Plastic Ono Band», які выйшаў на год раней, аднак «Imagine» утрымлівае больш песень з палітычным падтэкстам.

Афармленне альбома вытрымана ў блакітных колерах, што сімвалізуе неба. На пярэдні бок вокладкі змешчана фатаграфія Ленана, зробленая Эндзі Уорхалам, а на заднюю — фатаграфія Джона, які глядзіць у неба (намёк на радок з загалоўнай песні: «Above us only sky»). Таксама ў афармленні была выкарыстана фатаграфія Ленана, які трымае за вушы свінню — прамая насмешка над вокладкай альбома Пола Мак-Картні «Ram», дзе той падобным чынам трымаў за рогі барана.

У 1977 годзе гэтая пласцінка была выпушчана ў СССР Усесаюзнай фірмай грамзапісу «Мелодыя».