Imagine Dragons
Imagine Dragons | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | поп-рок, электрапоп[d], альтэрнатыўны рок і новая хваля[d] |
Гады | 2008—цяперашні час |
Краіна | ЗША |
Адкуль | Лас-Вегас |
Мова песень | англійская |
Лэйблы | Interscope Records[d] і KIDinaKORNER[d] |
Склад | |
Былыя ўдзельнікі |
Эндру Толмэн Брытані Толмэн |
imaginedragonsmusic.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Imagine Dragons — амерыканскі інды-гурт, заснаваны ў 2008 годзе ў Лас-Вегасе, штат Невада. Сталі вядомыя пасля выпуску дэбютнага студыйнага альбома Night Visions у верасні 2012 года. Амерыканскі часопіс Billboard назваў іх самымі яркімі новымі зоркамі 2012 года, а часопіс Rolling Stone назвалі іх сінгл «Radioactive» самым вялікім рок-хітом года.[5] Пачынаючы з 2008 года гурт выпусціў 3 студыйныя альбомы: Night Visions (2012), Smoke + Mirrors (2015) і Evolve (2017).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Imagine Dragons — інды-рок-гурт, у склад якога ўваходзяць чатыры чалавекі. Быў заснаваны ў Лас-Вегасе ў 2008 годзе. Назва групы ўяўляе сабой анаграму, значэнне якой ведаюць толькі Дэн, Бэн, Уэйн і Даніэль. Дэн Рейнальдс, франтмэн, стварыў яе, калі вучыўся ва ўніверсітэце Брыгама Янга. Затым ён прыцягнуў свайго сябра Уэйна Сэрмана, які выдатна іграў на гітары. Група хутка набірала папулярнасць. У Лас-Вегасе да Дэна і Уэйна далучыліся басіст Бэн Мак-Кі і барабаншчык Даніэль Плацман, сябры Сэрмана.
У пачатку 2009 года хлопцы прыступаюць да працы ў студыі. І ўжо 1 лютага выпускаюць свой першы EP пад назвай «Imagine Dragons». А 1 красавіка наступнага года свет убачыў іх EP «Hell and Silence» (у запісе ўдзельнічаў намінант «Грэмі» Марк Нідхэм). Абодва EP былі запісаны ў студыі Battle Born Studios. Неўзабаве ім было прапанавана выступіць на штогадовым фестывалі Bite of Las Vegas, як «Самая запатрабаваная група 2010» на мясцовым 107.9FM. Яны былі абраныя хэдлайнерамі на Vegas Music Summit, а Лас-Вегас CityLife назваў іх «Групай, якую неабходна ўбачыць ужывую», яны сталі «Лепшай інды групай 2010 года» на думку Las Vegas Weekly, і былі ўдастоены прэміі «Лепшая пласцінка 2011 года» ад часопіса Vegas Seven.
У лістападзе 2011 года Imagine Dragons падпісалі кантракт з амерыканскім лэйблам Interscope Records. Яны цесна супрацоўнічалі з прадзюсарам Алексам Да Кідам, з якім яны і запісалі свой першы дыск у Уэст-Галівудзе. Іх EP быў названы Continued Silence і выпушчаны 14 лютага 2012 года.
4 верасня 2012 года быў запісаны «Night Visions», першы паўнавартасны альбом Imagine Dragons. Ён дасягнуў 2 пазіцыі ў Billboard 200 chart. Сінгл «It's Time» заняў 22 радок у Billboard Hot 100, 4-ы ў Billboard Alternativе і 4-ы ў Billboard Rock. Сінгл Radioactive заняў 3 радок у чарце Billboard Hot 100, а таксама атрымаў «Грэмі» у намінацыі «лепшае рок выкананне». Песня Demons заняля 6 месца у Billboard Hot 100.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Цяперашнія ўдзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Дэн Рэйнальдс — ударная ўстаноўка, вакал (2008—цяперашні час)
- Бэн Мак-Кі — бас-гітара, бэк-вакал (2009—цяперашні час)
- Уэйн Сэрман — гітара, бэк-вакал (2009—цяперашні час)
- Дэн Плэцман — ударная ўстаноўка, альт, бэк-вакал (2011—цяперашні час)
Былыя ўдзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Эндру Толмэн — ударная ўстаноўка, вакал (2008-2011)
- Брытані Толмэн — піяніна, вакал (2009-2011)
Удзельнікі турнэ
[правіць | правіць зыходнік]- Раян Уолкер — клавішы, гітара, ударная ўстаноўка і вакал (2011—-н.в.цяперашні час)
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Міні-альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Imagine Dragons EP (рэліз: 1 верасня 2009 года)
- Hell and Silence EP (рэліз: 1 чэрвеня 2010 года)
- It’s Time EP (рэліз: 12 сакавіка 2011 года)
- Continued Silence EP (рэліз: 14 лютага 2012 года)
- Hear Me EP (рэліз: 25 лістапада 2012 года)
Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Дэталі | Пікавая пазіцыя ў чартах | Сертыфікацыі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
US [6] |
US Alt. [7] |
US Rock [8] |
AUT [9] |
CAN [10] |
GER [11] |
NOR [12] |
SWE [13] |
SWI [14] |
UK [15] | |||
Night Visions |
|
2 | 1 | 1 | 8 | 3 | 6 | 3 | 43 | 28 | 2 | |
Smoke + Mirrors |
|
|||||||||||
Evolve |
|
|||||||||||
Origins |
|
|||||||||||
Mercury – Act 1 |
|
|||||||||||
Mercury – Acts 1 & 2 |
|
|||||||||||
Loom |
|
Канцэртныя туры
[правіць | правіць зыходнік]- Imagine Dragons on Tour (2011–12)
- Fall Tour 2012 (2012)
- Europe Tour 2012 (2012)
- Night Visions Tour (2013)
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Год | Намініраваны твор | Арганізацыя | Узнагарода | Вынік |
---|---|---|---|---|
2012 | "It's Time" | MTV Video Music Awards | Лепшае рок-відэа | Намінацыя |
2013 | "Imagine Dragons" | Teen Choice Awards | Choice Music: Рок-гурт | Чаканне |
Зноскі
- ↑ https://www.wikidata.org/wiki/Q5214275
- ↑ https://www.wikidata.org/wiki/Q17403213
- ↑ https://www.wikidata.org/wiki/Q18637722
- ↑ https://www.wikidata.org/wiki/Q18719116
- ↑ Энди Грин, Rolling Stone, Imagine Dragons Go 'Radioactive' on the Charts, 8 May 2013. Архівавана 22 кастрычніка 2016.
- ↑ Imagine Dragons – Chart History: Billboard 200 . Billboard. Prometheus Global Media. Праверана July 18, 2013.
- ↑ Imagine Dragons – Chart History: Alternative Albums . Billboard. Prometheus Global Media. Праверана July 18, 2013.
- ↑ Imagine Dragons – Chart History: Rock Albums . Billboard. Prometheus Global Media. Праверана July 18, 2013.
- ↑ Discographie Imagine Dragons . 'austriancharts.at'. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013.
- ↑ Imagine Dragons – Chart History: Canadian Albums . Billboard. Prometheus Global Media. Праверана July 18, 2013.
- ↑ Chartverfolgung / Imagine Dragons / Longplay(нявызн.)(недаступная спасылка). 'musicline.de'. PhonoNet. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 28 сакавіка 2013.
- ↑ Discography Imagine Dragons . 'norwegiancharts.com'. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 29 лістапада 2012.
- ↑ Discography Imagine Dragons . 'swedishcharts.com'. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 18 студзеня 2013.
- ↑ Discographie Imagine Dragons (select "Charts" tab). 'swisscharts.com'. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 7 лістапада 2012.
- ↑ Imagine Dragons – Official Charts Company . Official Charts Company. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 8 красавіка 2013.
- ↑ Heaney, Gregory. Night Visions – Imagine Dragons . 'AllMusic'. Rovi Corporation. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 21 верасня 2012.
- ↑ American certifications – Imagine Dragons . Recording Industry Association of America. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 24 кастрычніка 2012.
- ↑ Certified Awards Search (To access, enter the search parameter "Imagine Dragons")(недаступная спасылка). British Phonographic Industry. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 14 мая 2008.
- ↑ Gold Platinum Database (To access, enter the search parameter "Imagine Dragons")(недаступная спасылка). Music Canada. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2012. Праверана 18 ліпеня 2013.
- ↑ IFPI Austria(нявызн.). ifpi.at. International Federation of the Phonographic Industry. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 10 кастрычніка 2013.
- ↑ Veckolista Album – Vecka 8, 22 februari 2013 (click "Föreg" to access chart issue). Grammofon Leverantörernas Förening. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013. Праверана 8 красавіка 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- imaginedragonsmusic.com — афіцыйны сайт
- Imagine Dragons ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Imagine Dragons (англ.) на сайце Myspace
- Imagine Dragons в Interscope
- Imagine Dragons ў сацыяльнай сетцы X