Rolling Stone
| Rolling Stone | |
|---|---|
| | |
| | |
| Арыгінальная назва |
англ.: Rolling Stone[1] |
| Тып | часопіс |
| Фармат | таблоід[d] |
| Заснавальнік | Ян Уэнер[d] |
| Выдавец | Wenner Media LLC |
| Краіна | ЗША |
| Рэдактар | Ян Уэнер[d] |
| Галоўны рэдактар | Ян Уэнер |
| Заснавана | 1967 |
| Тэматыка | музычны часопіс |
| Мова | англійская |
| Перыядычнасць | штомесяц |
| Галоўны офіс | Нью-Ёрк |
| ISSN | 0035-791X і 3066-0580 |
| Вэб-сайт | www.rollingstone.ru |
«Rolling Stone» (з англ. — «перакаці-поле»; літаральна: камень, які коціцца; вымаўляецца як «Ролінг стоўн») — амерыканскі часопіс, прысвечаны музыцы і поп-культуры. Быў заснаваны ў Сан-Францыска ў 1967 годзе Янам Уэнерам (які дагэтуль застаецца рэдактарам і выдаўцом) і музычным крытыкам Ральфам Глісанам. Выходзіць два разы ў месяц. Тыраж — каля паўтара мільёнаў экзэмпляраў.
У 2002 годзе на падставе маштабнага апытання найбольш аўтарытэтных музыкантаў і крытыкаў быў апублікаваны спіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў па версіі Rolling Stone, а ў 2004 — спіс 500 найлепшых песень усіх часоў па версіі Rolling Stone.
Вокладкі
[правіць | правіць зыходнік]На вокладках часопіса шмат разоў з’яўляліся такія музыканты і гурты, як The Beatles (30 разоў), Джон Ленан (у тым ліку на вокладцы самага першага нумару), Пол Макартні, Джым Морысан, Джымі Хендрыкс, Эрык Клептан, Кайлі Міноўг і інш.
Зноскі
- ↑ The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0035-791X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Часопіс на англійскай
- Часопіс на рускай Архівавана 29 лютага 2020.