Jay & the Americans

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Jay & the Americans
Jay & the Americans, 1965 г.
Jay & the Americans, 1965 г.
Асноўная інфармацыя
Жанр поп, рок, блакітнавокі соўл
Гады 1960—1973, 2006 — н. ч.
Краіна  ЗША
Горад Бель-Харбар, Куінс, Нью-Ёрк, ЗША
Адкуль Нью-Ёрк
Іншая назва Chapter Four
Лэйбл United Artists Records
Іншыя
праекты
Kenny Vance and The Planotones, Steely Dan, The Tuneful Trolley
jayandtheamericans.net/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Jay and the Americans (Джэй энд зэ амерыканс) — амерыканскі вакальны гурт[1].

Група была сфармавана вакол высокага вакалу Дэвіда Блата  (англ.) (выступаў пад псеўданімам Джэй Блэк)[1].

Музычны сайт AllMusic характарызуе калектыў як «вытанчаны, велічны поп-гурт», які ствараў хіты на працягу 1960-х гадоў, і ў якога было «шмат чароўных момантаў у чартах», і апісвае яго стыль як «вакал з уплывам ду-вопа, дагледжаны кароткавалосы выгляд і сумесь поп-рока з опернай сентыментальшчынай». Як піша вэб-сайт, у пэўным сэнсе гурт ўжо на момант свайго стварэння быў «гуртам-дзядком», — настальгічным гуртам у стылі тых, што выконваюць свае старыя песні даўно мінулых гадоў, — бо ён быў створаны на стыку 1950-х і 1960-х гадоў, але гучаў, як нешта з папярэдняга дзесяцігоддзя (1950-х). На момант яе стварэння «гарманічныя вакальныя групы — прынамсі без акампанементу многоваттных электрагітар — ужо пачыналі састарвацца». Нягледзячы на гэта, гурт стаў папулярным, на роўных спаборнічаючы з такімі моднымі выканаўцамі, як Beach Boys, Jan & Dean і Four Seasons. І нават у час Брытанскага ўварвання яго працягвалі актыўна круціць на радыё. Вытрымаўшы тыя цяжкія для амерыканскіх артыстаў часы, гурт яшчэ і нацешыўся рок-н-рольным адраджэннем канца 1960-х гадоў, калі выканаўцы-дзядкі і старыя песні зноў перажылі бум папулярнасці[1].

Зноскі

  1. а б в Jay & the Americans — Biography. AllMusic. Праверана 28 лютага 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]