Куінс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куінс
англ.: Queens
Сцяг
Сцяг
Queens Montage 2012 1.png
Краіна
Flag of the United States.svg ЗША
Статус
Штат
Горад
Каардынаты
Прэзідэнт Бора
Заснаваны
Бора Нью-Ёрка з
Плошча
461,7 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
&&&&&&&&02339150.&&&&&02 339 150 чалавек (2015)
Шчыльнасць
&&&&&&&&&&&08354.&&&&&08 354 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
718, 347
Паштовы індэкс
110xx, 111xx, 113xx, 114xx, 116xx
Афіцыйны сайт
queensbp.org (англ.)
Куінс на карце ЗША ±
Куінс (ЗША)
Куінс
Куінс (Штат Нью-Ёрк)
Куінс

Куінс (англ.: Queens /kwiːnz Архівавана 10 кастрычніка 2007./) — самае вялікае па тэрыторыі (280 км²) і другое па насельніцтве бора Нью-Ёрка. Размешчана на востраве Лонг-Айленд і абмываецца Атлантычным акіянам. Гэта самая неаднастайная па этнічным складзе частка горада.

У Куінсе знаходзіцца Міжнародны аэрапорт імя Джона Кенэдзі, а таксама аэрапорт «Ла Гардзія». У Куінсе базуецца бейсбольная каманда «Нью-Ёрк Метс», праходзіць Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.

Паводле аглядаў Амерыканскага таварыства, з 2005 года імігранты складаюць 47,6 % жыхароў Куінса[1]. З насельніцтвам у 2,3 мільёна чалавек гэта другая па колькасці жыхароў акруга Нью-Ёрка (пасля Брукліна) і 10-я па шчыльнасці насельніцтва акруга ў Злучаных Штатах. Калі б кожны раён Нью-Ёрка стаў незалежным горадам, то Бруклін і Куінс сталі б трэцім і чацвёртым гарадамі па колькасці насельніцтва ў ЗША, саступаючы Лос-Анджэлесу і Чыкага.

Раён традыцыйна лічыцца адным з найбольш «прыгарадных» раёнаў Нью-Ёрка, наваколлі ва ўсходнім Куінсе больш нагадваюць наваколлі акругі Насау ў штаце Нью-Ёрк у сваёй паўночна-заходняй частцы. У бора маецца некалькі дзелавых кварталаў, такіх як Лонг-Айленд-Сіці на берагавой лініі Куінса насупраць Манхэтэна. Тут размешчаны небаскроб «One Court Square» — самы высокі небаскроб у Нью-Ёрку па-за Манхэтэнам, які з’яўляецца таксама самым высокім будынкам на ўсім востраве Лонг-Айленд.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Найстарэйшыя жылыя мікрараёны Куінса — Флашынг і Джамейка — узніклі 300 гадоў таму. Першымі пасяленцамі Куінса былі брытанскія і нідэрландскія каланісты. Яны прыйшлі на гэту зямлю ў 1635 годзе. Менавіта яны заснавалі пасёлкі Маспет (Maspeth) у 1642 годзе і Флашынг (Flushing) у 1643.

Іншыя раннія паселішчы, пасёлкі Ньютаўн (цяпер Elmhurst) і Джамейка, былі населены пасяленцамі з Новай Англіі праз усходнюю частку вострава Лонг-Айленд (графства Сафалк). Уся гэта частка зямлі была падпарадкавана галандскім законам. Пасля таго як у 1664 годзе гэта тэрыторыя была заваявана англічанамі разам з усім Лонг-Айлендам, яна была пераназвана ў Нью-Ёрк як частка Ёркшыра.

Да таго, як Куінс у 1898 годзе ўвайшоў у склад Нью-Ёрка, ён складаўся з шэрагу невялікіх пасёлкаў, падзеленых шырокімі лесапаркавымі масівамі і пляжамі. Пачынаючы з 1920-х гадоў у Куінсе хуткімі тэмпамі ішла ўрбанізацыя, хоць некаторыя мікрараёны ўсё ж захавалі сваё спрадвечнае аблічча. Лонг-Айленд-Сіці каля Іст-Рывер — цэнтр лёгкай прамысловасці. Форэст-Хілс — фешэнэбельны жылы мікрараён.

Сумежныя акругі[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Агляду Амерыканскага таварыства ў 2009 годзе ў Куінсе пражывалі:

  • 46,1 % — белыя амерыканцы (сярод якіх 30,2 % неіспанамоўныя)
  • 26,9 % — іспанамоўныя і лацінаамерыканцы
  • 18,8 % — афраамерыканцы (сярод якіх 17,6 неіспанамоўныя)
  • 22,0 % — азіяцкія амерыканцы
  • 2,4 % — шматнацыянальныя амерыканцы
  • 0,5 % — карэнныя амерыканцы[2]

Прыблізна 46,6 % насельніцтва замежнага паходжання. Прыкладна 2,1 % насельніцтва нарадзіліся ў Пуэрта-Рыка, на амерыканскай тэрыторыі, ці за мяжой у сем’ях амерыканскіх бацькоў. Акрамя таго, 51,2 % насельніцтва нарадзіліся ў Злучаных Штатах. Прыблізна 44,2 % насельніцтва больш за 5 гадоў размаўляюць на англійскай мове; для 23,8 % роднай з’яўляецца іспанская мова. Акрамя таго, 16,8 % насельніцтва размаўляе на іншых індаеўрапейскіх мовах. Яшчэ 13,5 % размаўляюць на азіяцкіх мовах[3].

Паводле перапісу 2000 года ў Куінсе пражываюць 2 229 379 чалавек (537 690 сем’яў), 782 664 хатніх гаспадарак. Шчыльнасць насельніцтва — 7879,6/км² (20 409,0/кв. мі). Было 817 250 жыллёвых адзінак у сярэдняй шчыльнасці 2888,5/км² (7481,6/кв. мі). Расавы склад акругі:

  • 44,08 % — белыя
  • 24,97 % — іспанамоўныя і лацінаамерыканцы
  • 20,01 % — афраамерыканцы і афрыканцы
  • 17,56 % — азіяты
  • 6,11 % — прадстаўнікі дзвюх розных рас
  • 0,50 % — карэнныя амерыканцы
  • 0,06 % — гавайцы ці прадстаўнікі з астравоў Акіяніі
  • 11,68 — розныя іншыя расы
Год Насельніцтва
1900 152 999
1910 284 041
1920 469 042
1930 1 079 129
1940 1 297 634
1950 1 550 849
1960 1 809 578
1970 1 987 174
1980 1 891 325
1990 1 951 598
2000 2 229 379
2009 2 306 712[4]

У Куінсе кампактна пражываюць некалькі этнічных абшчын. Грэкі аселі ў Асторыі, лацінаамерыканцы — у Джэксан-Хайтс і Кароне, афраамерыканцы — у Джамейцы, бухарскія яўрэі — у Рыга Парку. У канцы 1970 — пачатку 1980-х гадоў у Куінсе пасяліліся імігранты з Індыі, Пакістана, Карыбскага басейна і Карэі. Многія жыхары Куінса жывуць у прыватных дамах на адну-дзве сям’і, пабудаваных галоўным чынам пасля Першай сусветнай вайны. Разам з тым у апошнія дзесяцігоддзі ў сувязі з ростам колькасці насельніцтва павялічылася колькасць шматпавярховых жылых будынкаў. Большасць жыхароў Куінса належаць да катэгорыі «белых каўнерыкаў», прычым значная іх частка працуе ў Манхэтэне.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

  • Каталікі — 644 066 і 106 рэлігійных абшчын
  • Іўдзеі — 238 000 і 159 рэлігійных абшчын
  • Мусульмане — 52 038 і 31 рэлігійная абшчына
  • Грэка-праваслаўныя — 16 959 і 8 рэлігійных абшчын
  • Баптысты — 14 695 і 33 рэлігійныя абшчыны
  • Усе рэлігійныя — 1 072 693 і 882 рэлігійныя абшчыны
  • Усё насельніцтва 1 411 006[5]

Масты[правіць | правіць зыходнік]

Белакаменны мост

Куінс злучаюць з Бронксам Белакаменны мост  (англ.), масты Трогс Нек, памяці Роберта Ф. Кенэдзі і Хел-Гейт. Куінс звязаны з Манхэтэнам мастамі памяці Роберта Ф. Кенэдзі, мостам Куінсбара і Тунэлем Куінс — Мідтаўн; з востравам Рузвельт — мостам вострава Рузвельт.

Публічная бібліятэка[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэка Куінса ў кітайскім квартале

Публічная бібліятэка Куінса — адна з трох сістэм бібліятэк Нью-Ёрка. Яе зараджэнне датуецца 1858 годам, цяпер яна адна з самых вялікіх бібліятэчных сістэм у ЗША. Вылучаная з Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі, яна мае 63 аддзяленні па ўсім горадзе. У 2008 годзе ў архівах бібліятэкі налічвалася 6,6 мільёна адзінак захоўвання[6].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]