Kain Rivers

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Kain Rivers
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Кирил Дмитрович Роговець-Закон
Дата нараджэння 25 чэрвеня 2004(2004-06-25) (19 гадоў)
Месца нараджэння Кіеў, Украіна
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Жанры поп, R&B
Лэйблы Warner Music Russia, Make It Music, The Orchard
kainrivers.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кірыл Дзмітрыевіч Рагавец-Закон (таксама вядомы пад псеўданімам Kain Rivers) (нарад. 25 чэрвеня 2004, Кіеў, Украіна) – украінскі і расійскі спявак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кірыл нарадзіўся 25 чэрвеня 2004 года ў Кіеве. Бацька – бізнесмен і інвестар Дзмітрый Закон, які таксама з'яўляецца яго прадзюсарам.

Кірыл пачаў спяваць у тры года. Выконвае песні на ўкраінскай, рускай, англійскай, іспанскай і кітайскай мовах.[1]

У 2017 годзе стаў паўфіналістам «Дзіцячай Новай хвалі», удзельнікам першага сезона рэаліці-шоу «Бітва талентаў» на тэлеканале Муз-ТБ, а таксама намінантам на прэмію «Kinder МУЗ Awards» у катэгорыі «Спявак года» тэлеканала Муз-ТБ .[2]

Браў удзел у музычных фэстах «Atlas Weekend 2017»[3], «Маёўка Live 2018» ад канала Музыка 1, «Пакаленне NEXT» ад радыё KIDSFM, «VK Fest», «Video-Спякота», «FIFA FanFest 2018» у Санкт-Пецярбургу[4] і іншых.[5][6]

У 2018 годзе стаў паўфіналістам фэсту «Чарнаморскія гульні» у Скадоўску.[7]

Пераможац народнага галасавання ў фінале нацыянальнага адборачнага тура «Дзіцячага Еўрабачання 2018» ад Украіны з песняй «Without Saying Goodbye».[8][9][10]

Паўфіналіст трэцяга сезона ўкраінскага тэлепраекта «Голас. Дзеці»на канале 1+1 у камандзе Патапа.[11]

Удзельнік пятага сезона тэлепраекта «Голас. Дзеці» на Першым канале ў камандзе Басты.[12][13][14]

Пераможац праграмы Муз-Раскрутка на канале Муз-ТБ.[15]

Восенню 2018 ажыццёўлены выпуск другога альбома - «Музыка і ты».

лагер смерці «Аўшвіц», Польшча, 2018

Здымкі фільма «Помнім» ( «Помнім»/WeRemember), лагер смерці «Аўшвіц», Польшча, снежань 2018 У 2018 годзе зняўся ў галоўнай ролі ў кароткаметражным музычным фільме «Помнім» ( «Помнім»/WeRemember), прысвечаным памяці Халакосту.[16][17][18] Работа ўвайшла ў спіс сталых экранізацый ізраільскага нацыянальнага мемарыяла Катастрофы (Халакосту) і Гераічнасці «Яд ва-Шэм».[19]

У лютым 2019 года выйшаў трэці альбом «Паранены звер».

У красавіку 2019 узяў удзел в праграмай «Вячэрні Ургант».[20]

У красавіку 2019 выступіў з канцэртам у вечаровым шоу «Мурзілкі LIVE» на Аўтарадыё.[21]

У 2019 годзе для альбома «Believe» Кірыл запісаў песню «Faded» разам з спявачкай Polina і дыджэямі Digital Farm Animals, а таксама песню «Be My Nirvana» з Filatov & Karas.

Песні, якія выконваў Кірыл, займалі прызавыя месца ў некалькіх чартах.[22][23]

Выпусціў больш 50 відэакліпаў.[24][25][26][27][28]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2018 — «Звезда» (Make It Music, The Orchard)
  • 2018 — «Музыка и ты» (Make It Music, The Orchard)
  • 2019 — «Раненый зверь» (Make It Music, The Orchard, Warner Music Group)
  • 2019 — «Believe» (Warner Music Group)

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2018 — «Прекрасноедалеко» (Kain Rivers production)

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2017 — Море (Мора)
  • 2017 — Посвящение (Прысвячэнне)
  • 2017 — В небо (У неба)
  • 2017 — Снежная (Снежная)
  • 2018 — We Remember
  • 2018 — Помним (Помнім)
  • 2018 — 8 чудо (ft. NEBO5) (8 дзіва (ft. NEBO5)
  • 2018 — Ты пахнешь летом (Ты пахнеш летам)
  • 2018 — Сила (Сіла)
  • 2018 — Ей со мной круто (Ёй са мной крута)
  • 2018 — 冷心 | Frozen heart (Chinese version)
  • 2018 — 酒窝 I Dimples (Chinese version)
  • 2018 — ChupaChups
  • 2018 — Были или нет (Былі або не)
  • 2018 — Без прощання (Без развітання)
  • 2018 — Жадно (Прагна)
  • 2018 — Океан (Акіян)
  • 2018 — Сказочный сюжет (ft. Dan& Мухаммед) (Казачнысюжэт (ft. Dan&Мухамед)
  • 2018 — Раненый зверь (Паранены звер)
  • 2019 — To the sky
  • 2019 — Dying without you
  • 2019 — Comeback
  • 2019 — Dreams
  • 2019 — Far faraway
  • 2019 — I am a rebel
  • 2019 — Faded
  • 2019 — Without Saying Goodbye
  • 2019 — Believe
  • 2019 — Middle of the Night
  • 2019 — Moving slowly
  • 2019 — Kind O fLove
  • 2019 — TeAmo

Зноскі

  1. Kain Rivers о музыке, Jah Khalib и Димаше. "The Эфир" с Ляйлой Султанкызы (руск.). Tengrinews.kz.
  2. Пятая церемония награждения детской музыкальной премии «Kinder МУЗ Awards 2017» (руск.)(недаступная спасылка). Муз-ТВ (24 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2018. Праверана 18 верасня 2019.
  3. Atlas Weekend: программа фестиваля (руск.)(недаступная спасылка). СТБ (24 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2019. Праверана 18 верасня 2019.
  4. Олег Красавин. Kain Rivers выступил перед петербуржцами на FIFA Fan Fest (руск.). kidsmusic.info (15 ліпеня 2018).
  5. Кейн Риверс приглашает всех на новогоднюю съёмку (руск.). InterMedia (23 снежня 2017).
  6. Надежда Синюшкина. Весенний Fashion бал состоялся в Москве (руск.). Вечерняя Москва (17 мая 2018).
  7. «ЧОРНОМОРСЬКІ ІГРИ - 2018» - ВИЗНАЧЕНО ПІВФІНАЛІСТІВ (укр.). tavriagames.com.
  8. Визначено фіналістів нацвідбору на Дитяче Євробачення-2018 (укр.)(недаступная спасылка). UA: Перший (28 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2019. Праверана 18 верасня 2019.
  9. Darina Krasnovetska from Ukraine goes to Junior Eurovision 2018 (англ.). junioreurovision.tv.
  10. Junior Eurovision: Darina Krasnovetska to Minsk for Ukraine! (англ.)(недаступная спасылка). escxtra.com. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2019. Праверана 18 верасня 2019.
  11. Кристина Десятова. Мал, да удал: самые яркие участники нового сезона «Голос. Дети» (руск.)(недаступная спасылка). wday.ru (20 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2019. Праверана 18 верасня 2019.
  12. Кирилл Роговец-Закон (руск.). Першы канал (Расія).
  13. «Голос. Дети»: Мощный Питер против дважды Израиля (руск.). Камсамольская праўда.
  14. "Нужен талант, а не деньги!": участник проекта "Голос.Дети" развенчивает мифы о популярном шоу (руск.). eva.ru (10 красавіка 2018).
  15. Лучший клип «МузРаскрутки». Новый выпуск! (руск.)(недаступная спасылка). Муз-ТВ (30 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2019. Праверана 18 верасня 2019.
  16. "Мы в небо летим и все, как они, превращаемся в дым" (руск.). 9 канал (Израиль) (12 красавіка 2018).
  17. Remember – музыкальный фильм, посвященный памяти Катастрофы (руск.). Mignews (12 красавіка 2018).
  18. 2018-04-14. הכוכב הצעיר ריגש את הרשת (іўрыт). Седьмой канал (Израиль).
  19. We Remember (руск.). Яд ва-Шэм.
  20. Kain Rivers — «Раненый зверь». Вечерний Ургант. Фрагмент выпуска от 10.04.2019 (руск.). Першы канал (Расія).
  21. Kain Rivers (руск.)(недаступная спасылка). Авторадио. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2019. Праверана 18 верасня 2019.
  22. Раненый зверь (руск.). Tophit.
  23. Детский хит-парад «KidsChart» в новом формате (руск.). Europa Plus TV Belarus.
  24. Звезда «Голос. Дети» взял на работу близнецов из «Приключений Электроника» (руск.). starhit.ru (20 лістапада 2017).
  25. Kain Rivers дропнул неоновый клип «Все под паром» (руск.). TNT Music (1 жніўня 2018).
  26. Звезда «Голос. Дети» взял на работу близнецов из «Приключений Электроника» (руск.). StarHit (20 лістапада 2017).
  27. Kain Rivers — Раненый зверь, новый клип (руск.). Radiopotok.
  28. Kain Rivers — Воздух, новый клип (руск.). Radiopotok.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]