Kernel panic
Kernel panic (з англ. — «Трывога, збой у ядры», даслоўна паніка ядра) — паведамленне аб крытычнай памылцы ядра аперацыйнай сістэмы, пасля якой аперацыйная сістэма не можа працягваць далейшую працу ці далейшы працяг працы мае высокую рызыку страты дадзеных.
Звычайна гэты тэрмін ужываецца ў асяроддзі аперацыйных сістэм тыпу UNIX. Эквівалент такой памылкі – "сіні экран" у аперацыйных сістэмах Microsoft Windows. Яе імя звязана з тэкстам памылкі віду Kernel panic: …
і імем функцыі ядра panic()
з арыгінальнай АС UNIX.
Kernel panic таксама магчымы на Android, які грунтуецца на ядры Linux, і ў саміх Linux-сістэмах. Паколькі Mac OS X і iOS грунтуюцца на Darwin, якая з’яўляецца падсямействам UNIX-сістэм, яны таксама схільныя kernel panic.
Прычыны Kernel Panic
[правіць | правіць зыходнік]Адной з самых распаўсюджаных прычын kernel panic з’яўляецца немагчымасць знайсці і змантаваць каранёвую файлавую сістэму. Часта гэта памылка канфігурацыі, якая можа быць выпраўлена пры перазагрузцы ядра ўручную.
У Linux узнікненню панікі ядра часта папярэднічае стан пад назвай "oops". У шэрагу выпадкаў «oops» можа прыводзіць да такога ж непрацаздольнага стану сістэмы, як і паніка ядра.
У большасці астатніх выпадкаў чыннікам kernel panic з’яўляецца крытычная апаратная памылка (адмова аператыўнай памяці, памылка працэсара, матчынай платы, відэакарты ці іншай крытычна важнай прылады) ці памылка ў самім ядры АС (напрыклад, спроба звароту да няслушнага ці забароненага адрасу ў памяці). Таксама прычынай для панікі ядра могуць быць памылкі ў апаратных драйверах (асабліва перыферыйных) прылад або адсутнасць гэтых драйвераў[1]. Ядро таксама можа перайсці ў panic(),
калі ёсць памылкі ў файлавай сістэме або яно ўвогуле яе не знайшло[2]. Падчас фінальнай стадыі ініцыялізацыі прасторы карыстальніка, kernel panic звычайна ўзнікае тады, калі не атрымліваецца запусціць init, бо, нягледзячы на запушчанае і працаздольнае ядро, сама сістэма ўсё яшчэ застаецца ў непрацоўным стане[3]. Kernel panic можа быць выкліканы і прыкладной праграмай, калі тая некарэктна працуе з ядром. Так, памылка ў Google Chrome выклікала kernel panic у Mac OS X[4].
Зноскі
- ↑ David Pogue (December 17, 2009). Switching to the Mac: The Missing Manual, Snow Leopard Edition. O'Reilly Media, Inc. p. 589. ISBN 978-0-596-80425-1. Праверана May 4, 2011.
- ↑ Greg Kroah-Hartman (2007). Linux kernel in a nutshell. O'Reilly Media, Inc. p. 59. ISBN 978-0-596-10079-7. Праверана May 3, 2011.
- ↑ Wolfgang Mauerer (September 26, 2008). Professional Linux Kernel Architecture. John Wiley and Sons. pp. 1238–1239. ISBN 978-0-470-34343-2. Праверана May 3, 2011.
- ↑ Steven M. Hancock (November 22, 2002). Tru64 UNIX troubleshooting: diagnosing and correcting system problemsHP Technologies SeriesITPro collection. Digital Press. pp. 119–126. ISBN 978-1-55558-274-6. Праверана May 3, 2011.