ЛСД
ЛСД
| ||
| Хімічнае злучэнне | ||
| ІЮПАК | (6aR,9R)-N,N-дыэтыл-7-метыл-4,6,6a,7,8,9- гексадыгідраіндола-[4,3-fg]хіналін-9-карбаксамід | |
| Брута- формула |
C20H25N3O | |
| Мал. маса |
323.431 г/моль | |
| CAS | ||
| PubChem | ||
| Класіфікацыя | ||
| АТХ | ? | |
| Фармакакінетыка | ||
| Метабалізм | печань | |
| Перыяд паўвывядзення | 3-5 гадзін | |
| Экскрэцыя | ныркі | |
| Лекавыя формы | ||
| ? | ||
| Спосаб увядзення | ||
| пераральна, нутравенна, нутрацягліцава | ||
ЛСД (ЛСД-25, LSD, ад ням.: Lysersäurediethylamid) — дыэтыламід d-лізергінавай кіслаты. Псіхаактыўнае рэчыва, звычайна ўжываецца для рэкрэацыі і духоўных сеансаў. У Рэспубліцы Беларусь юрыдычна класіфікуецца як наркотык.
Хімічныя назвы: N,N-дыэтыламід лізергінавай кіслаты; N,N-дыэтыллізергаіламід. Умоўныя назвы і шыфры: LSD; LSD-25; Lysergide, Delysid. Брута-формула рэчыва: C20H25N3O. ЛСД атрымаў нумар 25, паколькі быў 25-м злучэннем, сінтэзаваным з лізергінавай кіслаты.
Эфекты ад ужывання ЛСД звычайна ўключаюць змененыя думкі, пачуцці, і ўспрыманне наваколля. Шмат ужывальнікаў зазнаюць псеўдагалюцынацыі. Тыповымі з’яўляюцца пашыраныя зрэнкі, павышаны крывяны ціск і тэмпература цела. Эфекты звычайна пачынаюцца праз паўгадзіны і цягнуцца да дванаццаці гадзін.