Lampropeltis splendida

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Lampropeltis splendida
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lampropeltis splendida


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1082674
NCBI  1240245

Lampropeltis splendida — неядавітая змяя сямейства вужовых (Calubridae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульная даўжыня дасягае 1,2—1,3 м. Галава чорная са светлымі вертыкальнымі палосамі на губных шчытах. Агульны тон афарбоўкі спіны цёмна-карычневы або чорны. Па баках луска з вялікай колькасцю жоўтага. Малюнак складаецца з буйных, больш ці менш выяўленых, чатырохкутных седлападобных цёмных плям, падзеленых 2-3 вузкімі жоўтымі папярочнымі лініямі. Жывот цалкам чорны.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Насяляе ад цэнтральнага і паўднёвага Тэхаса на захадзе на поўдзень Арызоны (ЗША) і поўначы Мексікі[1].

Лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Любіць засушлівыя раўніны і перадгор’і, хмызняковыя зараснікі, аддае перавагу трымацца па берагах вадаёмаў. Актыўная ноччу. Харчуецца яшчаркамі, змеямі і земнаводнымі.

Гэта яйцакладная змяя. Самка адкладае да 22 яек.

Зноскі

  1. Tennant, Alan; John E. Werler; Joseph E. Forks; Gerard T. Salmon (1998). A Field Guide to Texas Snakes. Gulf Publishing Field Guide Series. D. Craig McIntyre (2nd ed.). Houston, Texas: Gulf Publishing Company. p. 204. ISBN 0-87719-277-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]