Перайсці да зместу

Lampropeltis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Lampropeltis

Lampropeltis mexicana
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lampropeltis Fitzinger, 1843

Сінонімы
  • Stilosoma Brown, 1890

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174184
NCBI  94873
EOL  17021
FW  67553

Lampropeltis — род неядавітых змей сямейства вужовых. Налічвае 14 відаў. Пашыраны ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы.

Агульная даўжыня прадстаўнікоў гэтага роду складае ад 50 см да 2 м. Маюць яркую кантрасную афарбоўку. Звычайна малюнак складаецца са шматлікіх рознакаляровых кольцаў, часта сустракаецца спалучэнне чырвонага, чорнага і белага колераў. Луска гладкая.

Аддаюць перавагу хвойным лясам, хмызняковаму рэдкалессю, лугам, паўпустыням, марскім ўзбярэжжам, гарам. Вядуць наземны лад жыцця. Харчуюцца змеямі, уключаючы ядавітых. Адначасна не грэбуюць і яшчаркамі і дробнымі грызунамі. Маюць схільнасць да канібалізму.

Маюць няпросты характар. Улічваючы, што ў прыродзе яны харчуюцца ў асноўным змеямі, трымаць іх варта строга паасобку. Нават самцоў з самкамі ў перыяд спарвання варта трымаць разам з вялікай асцярогай. Да чалавека гэтыя змеі звычайна не агрэсіўныя, іх даволі лёгка ўдаецца прыручыць.

Гэта яйцакладныя змеі.

Зноскі

  1. The Reptile Database
  2. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак dict_5 няма тэксту