Перайсці да зместу

Lay’s

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Lay's)
Lay’s
Выява лагатыпа
Тып Бульбяныя чыпсы
Бягучы ўладальнік Кампанія Frito-Lay, якая належыць PepsiCo
Краіна паходжання  ЗША
Год 1932
Пачатак выкарыстання 1932
Рынкі Увесь свет
Сайт lays.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Lay’s — брэнд разнастайных бульбяных чыпсаў, заснаваны ў 1938 годзе. Чыпсы Lay’s пазіцыянуюцца брэндам Frito-Lay, кампаніяй, якая належыць PepsiCo з 1965 года. Іншыя брэнды кампаніі Frito-Lay — Fritos, Doritos, Ruffles, Cheetos і брэцэлі Rold Gold. Ёсць яшчэ пяць відаў «Lay’s»: «Stix», «Рыфлёныя», «Stax», «З печы» і «Maxx».

Гісторыя брэнду

[правіць | правіць зыходнік]

Брэнд чыпсаў Lay’s прыдумаў амерыканец Герман У. Лэй (англ.: Herman W. Lay), які распачаў свой бізнес у 1932 годзе дробным коміваяжорам па продажы бульбяных чыпсаў у Нэшвіле. 24-гадовы камерсант прадаваў тады чыпсы Gardner’s кампаніі Barrett Food Products, размешчанай у Атланце (штат Джорджыя).

Лэй быў прыхільны гандлёвай марцы Gardner кампаніі Barrett Food Products да 1944 года, калі вырашыў змяніць назву бульбяных чыпсаў на Lay’s Potato Chips. Такім чынам, 1944 і лічыцца годам нараджэння гандлёвай брэнду Lay’s.

The Pepsi Cola Company перайменавана ў PepsiCo ў 1965 годзе пасля аб’яднання з Frito-Lay, кампаніяй з Даласа, якая выпускала чыпсы і іншыя снэкі; гэта кампанія была заснавана ў 1939 годзе Германам Лэем пад назвай H. W. Lay & Company, у 1959 годзе яна аб’ядналася з кампаніяй Fritos, перад аб’яднаннем з Pepsi асартымент прадукцыі Frito-Lay налічваў 32 пазіцыі, аб’ём продажу перавышаў 100 млн.

У 2013 годзе Lay’s прызнаныя брэндам года ў Беларусі[1].

Зноскі