Lego
| Lego | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | прыватная кампанія[d] |
| Заснаванне | 1932[1] |
| Заснавальнікі | Оле Кірк Крысціянсен[d] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | індустрыя камп’ютарных гульняў[d] і вытворчасць цацак[d] |
| Прадукцыя | Lego[d] і праграмнае забеспячэнне[4] |
| Абарот |
|
| Аперацыйны прыбытак |
|
| Чысты прыбытак |
|
| Актывы |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Матчына кампанія | Kirkbi[d] |
| Даччыныя кампаніі | Lego Interactive[d], LEGO Production[d], Rebrickable[d], Lego System[d] і Lego Store[d] |
| Сайт | lego.com |
The Lego Group, таксама вядомая як Lego A/S[7] — дацкая прыватная кампанія, са штаб-кватэрай у горадзе Білун.
Кампанія вядомая перш за ўсё вытворчасцю гульнявых канструктараў Lego.
The Lego Group пабудавала некалькі тэматычных паркаў забаў пад назвай Legoland, а таксама кіруе сеткай крам LEGO.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Lego Group пачалася ў майстэрні Оле Кірк Крысціянсена (1891—1958), цесляра з Білуна, які пачаў у 1932 годзе рабіць драўляныя цацкі.
У 1934 годзе яго кампанія стала называцца Lego. Назва паходзіць ад дацкай фразы leg godt — «гуляй добра». У 1947 году кампанія пачала вырабляць пластыкавыя цацкі. У 1949 году Lego пачала вырабляць раннюю версію зараз ужо знаёмых пластыкавых брускоў. Гэтыя брускі былі часткова заснаваныя на цацачных брусках Kiddicraft, якія былі запатэнтаваны ў Вялікабрытаніі ў 1939 годзе і выпушчаныя ў 1947 годзе. Пасля вывучэння ўзору, прадстаўленага брытанскім пастаўшчыком набытай кампаніяй ліццёвай машыны, Lego мадыфікавалі дызайн бруска Kiddicraft. Першапачаткова брускі вырабляліся з ацэтылцэлюлозы і ўяўлялі сабой палепшаныя традыцыйныя драўляныя складовыя блокі.
Дэвіз Lego Group — «Det bedste er ikke for godt» — азначае «толькі лепшае дастаткова добра». Гэты дэвіз быў створаны Оле Кіркам, каб заахвоціць сваіх супрацоўнікаў не эканоміць на якасці і ўсё яшчэ выкарыстоўваецца кампаніяй сёння. Да 1951 года на пластыкавыя цацкі прыпадала палова прадукцыі кампаніі, нягледзячы на меркаванне дацкага «Часопіса аб цацках» (дацк.: Legetøjs-tidende), які наведаў фабрыкі Lego у Білуне у пачатку 1950-х гадоў. Часопіс пісаў, што пластык ніколі не зможа замяніць традыцыйныя драўляныя цацкі. Аднак пластыкавыя цацкі Лега мелі вялікі поспех, у тым ліку дзякуючы высокім стандартам Оле Кірк Крысціянсена.
Да 1954 года сын Крысціянсена — Готфрыд, стаў малодшым кіруючым дырэктарам Lego Group. Готфрыд бачыў у элементах Lego велізарны патэнцыял для творчай гульні, але яны ўсё яшчэ мелі недахопы з тэхнічнага пункта гледжання: стыкоўная здольнасць была абмежавана і самі элементы не былі ўніверсальнымі. У 1958 годзе быў распрацаваны сучасны дызайн элемента Lego, аднак, трэба было яшчэ пяць гадоў, каб знайсці правільны матэрыял для яго, АБС-пластык. Сучасны дызайн элемента Lego быў запатэнтаваны 28 студзеня 1958 г.
У 1969 годзе была прадстаўлена лінія цацак Lego Duplo. Блокі Lego Duplo ў два разы шырэй, даўжэй і вышэй стандартных блокаў Lego, і прызначаны для маленькіх дзяцей.
У 1978 годзе кампанія выпусціла першыя міні-фігуркі, якія сталі адным з асноўных прадуктаў у большасці набораў.
У траўні 2011 года касмічны шатл Індэвар падчас місіі STS-134 узяў 13 набораў Lego на Міжнародную Касмічную Станцыю, дзе астранаўты будавалі мадэлі і назіралі іх узаемадзеянне ва ўмовах мікрагравітацыі ў рамках касмічнай праграмы «Lego Briks». Вынікі даследавання былі распаўсюджаныя ў школах, як частка адукацыйнага праекту.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.lego.com/en-GB/aboutus/lego-group Праверана 28 сакавіка 2021.
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/the-lego-group?rid=236869539281-13
- ↑ National Software Reference Library
- ↑ а б https://datacvr.virk.dk/gateway/dokument/downloadDokumentForVirksomhed?dokumentId=amNsb3VkczovLzAzL2M4LzViL2ZmLzM5L2VlY2MtNDIyMC05MDRlLTJhYTFlZTIzNjJmMA&cvrNummer=54562519
- ↑ а б в annual report — 2016. Праверана 27 лістапада 2016.
- ↑ Lego.com About Us – The LEGO Brand(недаступная спасылка). The Lego Group. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2013. Праверана 14 лютого 2013.