Перайсці да зместу

Lincoln Navigator

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Lincoln Navigator
Гады выпуску май 1997–цяпер

Lincoln Navigator — гэта пазадарожнікі, што вырабляюцца кампаніяй Lincoln з 1998 года. Пабудаваны на агульнай базе з Ford Expedition.

[правіць | правіць зыходнік]
Lincoln Navigator І
Тэхнічныя характарыстыкі[1]
Даўжыня, мм 5202
Шырыня, мм 2029
Вышыня, мм 1948
Колавая база, мм 3025
Дарожны прасвет, мм 220
Падрыхтаваная маса, кг 2523
Поўная маса, кг 3340
Рухавік бензінавы, V8, з размеркаваным упырскам паліва,
размешчаны спераду, падоўжна
Аб’ём, см³ 5403
Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм: 90,2 х 105,7
Ступень сціску 9,0
Магутнасць
пры аб/хв
174 кВт (230 к.с.)
пры 4250 аб / хв
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
441 Н·м
пры 3000 аб / хв
Каробка перадач 4-ступеньчатая, аўтаматычная
Пярэдняя падвеска тарсіённая на нероўнаплечых рычагах, са стабілізатарам папярочнай устойлівасці
Задняя падвеска шматрычажная, з пнеўматычнымі пругкімі элементамі і стабілізатарам папярочнай устойлівасці
Шыны 245/75 R16
Макс. хуткасць, км/г 190
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша
18,1 / 13,8
[правіць | правіць зыходнік]
Lincoln Navigator ІІ

Другое пакаленне з’явілася ў 2002 годзе. Аўтамабілі абсталёўваліся 5,4-літровым рухавіком V8 Lincoln InTech і 4-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач 4R100.

Акрамя прывада на заднія колы, прапаноўваўся поўны, з падключэннем пярэдніх колаў — пярэднія колы аўтаматычна падключаюцца з дапамогай муфты з электронным кіраваннем, а ў гразі або на снезе магчыма было задзейнічаць адзін з двух паўнапрывадных рэжымаў (звычайны або з уключанай паніжальнай перадачай).

У пярэдняй падвесцы Навігатара другога пакалення замест тарсіёнаў — пнеўмаспружыны і газанапоўненыя амартызатары. Пярэдняя падвеска — незалежная, пнеўматычная, на падвойных папярочных рычагах, са стабілізатарам. Задняя — незалежная, пнеўматычная, на папярочных рычагах, са стабілізатарам.

Тэхнічныя характарыстыкі[2]
Даўжыня, мм 5232
Шырыня, мм 2037
Вышыня, мм 1976
Колавая база, мм 3017
Каляіна спераду / ззаду, мм 1702 / 1704
Дарожны прасвет, мм 218
Падрыхтаваная маса, кг 2720
Поўная маса, кг 3765
Шыны 275/65 R18
Рухавік бензінавы, V8, з размеркаваным упырскам паліва,
размешчаны спераду, падоўжна
Аб’ём, см³ 5403
Ступень сціску 9,5
Магутнасць
пры аб/хв
224 кВт (304 к.с.)
пры 5000 аб / хв
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
481 Н·м
пры 2750 аб / хв
Каробка перадач 4-ступеньчатая, аўтаматычная
Макс. хуткасць, км/г 190
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 9,3
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша
19,6 / 14,7

У 2005 годзе аўтамабіль быў мадэрнізаваны і атрымаў 5,4-літровы рухавік Ford Triton і 6-ступеньчатую каробку ZF 6HP26[3].

[правіць | правіць зыходнік]
Lincoln Navigator ІІI (2007—2014)
Lincoln Navigator ІII (2014—2017)

У 2014 годзе пазадарожнік быў абноўлены. Прэм’ера адбылася на аўтасалоне ў Чыкага[4].

Абноўлены аўтамабіль атрымаў новы 3,5-літровы V6 EcoBoost з турбанаддзіманнем і непасрэдным упырскам паліва (375 к.с., 584 Нм).

У ходзе апошніх абнаўленняў 2015 года гэты аўтамабіль атрымаў змены ўнутраных і вонкавых элементаў, а таксама новы турбіраваны рухавік, які забяспечвае вялікую прадукцыйнасць з меншымі выдаткамі. Lincoln Navigator прадстаўлены ў двух варыянтах — са стандартнай і павялічанай колавай базай.

У стандартную камплектацыю Lincoln Navigator уваходзіць: чатырохзонавы клімат-кантроль, сістэма MyLincoln Touch, апошняя версія інфармацыйна-забаўляльнай сістэмы Sync 3 з 8-цалёвым сэнсарным экранам, навігацыяй, галасавым кіраваннем і ўдасканаленай аўдыясістэмай з 14-ю дынамікамі. Таксама, усе мадэлі абсталяваныя святлодыёднай падсветкай датчыкаў прыборнай панэлі. Паўнапрывадныя мадэлі дадаткова ўключаюць сістэму дапамогі пры ўздыме і спуску са схілу.[5]

Lincoln Navigator Concept. Аўтасалон у Лос-Анджэлесе, 2016

У 2016 годзе быў прадстаўлены Lincoln Navigator Concept — прататып Navigator’а чацвёртага пакалення — з пад’ёмнымі дзвярыма і раскладнымі прыступкамі па баках.

Lincoln Navigator IV

У красавіку 2017 года была прадстаўленая серыйная версія мадэлі чацвёртага пакалення[6]. Прэм’ера адбылася на мотаршоу ў Нью-Ёрку. Аўтамабіль пабудаваны на новай платформе і мае цалкам алюмініевы кузаў. Сілавы агрэгат — мадэрнізаваны 3,5-літровы V6 рухавік EcoBoost магутнасцю 450 к.с. агрэгатаваны з 10-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач.

На мадыфікацыі Extended колавая база павялічана на 25 см, даўжыня кузава — на 30 см і дасягае 5,64 м[7]. Аб’ём багажнага аддзялення за трэцім радам сядзенняў амаль 425 л. Версія таксама атрымала 22-цалёвыя колавыя дыскі замест 20-цалёвых у базавай мадэлі.

Год Продажы ў ЗША
1997 26 834[8]
1998 43 859
1999[9] 39 250
2000 37 923
2001[10] 31 759
2002[11] 30 613
2003 38 742
2004[12] 36 398
2005 25 844
2006[13] 23 947
2007 24 050
2008[14] 14 836
2009[15] 8 057
2010[16] 8 245
2011[17] 8 018
2012[18] 8 371
2013[19] 8 613
2014[20] 10 433
2015[21] 11 964
2016[22] 10 421
2017 10 523[23]
2018 17 839[24]
2019 18 656[25]
2020 15 252[26]
2021 15 631[27]
2022 13 206[28]
2023 17 549[29]
  1. ↑ Диагноз: гигантомания // Авторевю : часопіс. — 1999. — № 6.(недаступная спасылка) (руск.)
  2. ↑ Navigator меняет курс // Авторевю : часопіс. — 2002. — № 19. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2010. (руск.)
  3. ↑ Lincoln Navigator II: брать можно, но осознанно(недаступная спасылка) // abw.by (руск.)
  4. ↑ Lincoln Navigator: модернизация о шести цилиндрах Архівавана 26 жніўня 2014. // abw.by (руск.)
  5. ↑ Как мы тестировали Lincoln Navigator 2016
  6. ↑ В Америке показан новый Lincoln Navigator Архівавана 22 лютага 2025. // abw.by (руск.)
  7. ↑ Внедорожник Lincoln Navigator получил удлиненную на 30 сантиметров модификацию(недаступная спасылка) // abw.by (руск.)
  8. ↑ Pickups and sport utility sales continue to climb in the United States (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2013. Праверана 13 чэрвеня 2018.
  9. ↑ Ford Motor Company Sets New Full Year U.S. Sales Record. Theautochannel.com.
  10. ↑ Ford Motor Company's December U.S. Sales Climb 8.2 Percent(недаступная спасылка). Ford Motor Company. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2011. Праверана 28 ліпеня 2012.
  11. ↑ Ford's F-Series Truck Caps 22nd Year in a Row as America's Best-Selling Vehicle With a December Sales Record. Theautochannel.com (17 лістапада 2004).
  12. ↑ Ford Achieves First Car Sales Increase Since 1999. Theautochannel.com.
  13. ↑ Ford Motor Company 2007 sales(недаступная спасылка) (3 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2009. Праверана 28 ліпеня 2012.
  14. ↑ F-Series drives ford to higher market share for third consecutive month (PDF)(недаступная спасылка). Ford Motor Company (5 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2009.
  15. ↑ FORD CAPS 2009 WITH 33 PERCENT SALES INCREASE, FIRST FULL-YEAR MARKET SHARE GAIN SINCE 1995 | Ford Motor Company Newsroom(недаступная спасылка). Media.ford.com (5 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2013.
  16. ↑ https://web.archive.org/web/20110124044733/http://media.ford.com/images/10031/Dec10sales.pdf
  17. ↑ https://web.archive.org/web/20120131003153/http://media.ford.com/images/10031/Dec11sales.pdf
  18. ↑ Ford Cars, Utilities and Trucks All Post U.S. Sales Gains in 2012(недаступная спасылка). Media.ford.com (3 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013. Праверана 3 студзеня 2013.
  19. ↑ Ford Motor Company Delivers Best Sales Year Since 2006. Media.ford.com (3 студзеня 2014). Праверана 6 студзеня 2014.
  20. ↑ Ford Posts Best U.S. December Sales Results since 2005. Media.ford.com (5 студзеня 2015). Праверана 7 студзеня 2015.
  21. ↑ New Products Make Ford Best-Selling Brand for Sixth Straight Year. Media.ford.com (5 студзеня 2016). Праверана 7 студзеня 2016.
  22. ↑ Ford U.S. December Retail Sales up 5 Percent - a 12-Year High; Ford America's Best-Selling Brand for Seventh Year. media.ford.com (4 студзеня 2017). Праверана 4 студзеня 2017.
  23. ↑ Ford SUVs Post Record Sales While F-Series Marks 41 Years as America's Best-Selling Pickup; Ford Achieves 8th Consecutive Year as the Country's Favorite Brand. media.ford.com (3 студзеня 2018). Праверана 13 чэрвеня 2018. (англ.)
  24. ↑ Ford Motor Company december 2018 U.S. sales. media.ford.com (3 студзеня 2019). Праверана 10 лютага 2019. (англ.)
  25. ↑ F-Series Hits 43rd Straight Year as America’s Best-Selling Pickup; Ford Achieves 10 Straight Years of Leadership as America’s Best-Selling Brand; Lincoln SUV Sales Best in 16 Years (англ.). media.ford.com (6 студзеня 2020). Праверана 10 студзеня 2020.
  26. ↑ Truck Customers Make F-Series America’s Best-Selling Pickup For 44 Straight Years; Ford Brand Achieves 11 Straight Years as America’s Best-Selling Brand; Ford Explorer Claims Top Spot in 2020; Luxury Customers Propel Lincoln SUVs to Highest Sales in 17 Years (англ.). media.ford.com (6 студзеня 2021). Праверана 25 студзеня 2021.
  27. ↑ Ford Best Selling Automaker in Q4; Becomes No. 2 for Electric Vehicle Sales for 2021; F-Series Best-Selling Truck for 45thYear In Row and Best-Selling Vehicle for 40th straight year; SUV Share Expands (англ.). media.ford.com (5 студзеня 2022). Праверана 6 студзеня 2022.
  28. ↑ F-Series Captures America’s Best-Selling Truck Crown For 46th Straight Year; Ford Posts Record Electric Vehicles Sales, Harnesses No. 2 EV Automaker Spot; Ford Expands Total Market Share In 2022 (англ.). media.ford.com (5 студзеня 2023). Праверана 5 студзеня 2023.
  29. ↑ Ford U.S. Sales Rise 7.1% to Nearly 2 Million Vehicles in 2023(англ.). Ford. 2024-01-04. Праверана 2024-01-30.