Люфа
Выгляд
(Пасля перасылкі з Luffa)
Люфа | |||||||||||||
![]() Люфа егіпецкая (Luffa aegyptiaca) | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Luffa Mill., 1754 | |||||||||||||
|
Лю́фа, луфа (Luffa) — род кветкавых раслін сямейства гарбузовых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Апісана да 50 відаў. Аднагадовыя травы з лазячымі сцёбламі. Лісце пераважна 5—7-лопасцевае. Кветкі аднаполыя, аднадомныя, буйныя, жоўтыя ці белыя; тычынкавыя — у гронках, песцікавыя — адзіночныя. Плод падоўжана-цыліндрычны, даўжынёй 15—50 см (да 1 м), сухі, валакністы.
Распаўсюджванне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ў тропіках. Старажытная культура (з 6 ст. да н.э.) Афрыкі, Індыі і Кітая. Культывуецца люфа цыліндрычная, або мачальны гарбуз, і люфа граністая, або вострарабрыстая.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dd/Loofah.jpg/220px-Loofah.jpg)
Харчовыя, лекавыя, тэхнічныя расліны. Маладыя плады ядуць, спелыя ўжываюць як мачалкі, для вырабу туфляў, капелюшоў, кошыкаў, ізаляцыйных матэрыяляў і інш. З насення здабываюць тэхнічны алей.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пярэднеў У. П. Люфа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).