Macrocyclops albidus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Macrocyclops albidus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Macrocyclops albidus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  88738
NCBI  281258
EOL  339785

Macrocyclops albidus — від лічынкаядных весланогіх ракападобных.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Пражывае ў прэсных вадаёмах, напрыклад, у прыдарожных канавах, басейнах, прудах і іншых асяроддзях з дастатковым харчаваннем.

Сілкуецца лічынкамі камароў. Macrocyclops albidus даказаў высокую эфектыўнасць у барацьбе з камарамі, дасягнуўшы амаль 90 % зніжэння выжывальнасці лічынак у палявых умовах і перавышаючы рэкамендаваны ўзровень драпежніцтва для эфектыўнай барацьбы з камарамі ў лабараторных эксперыментах[1]. У ходзе лабараторных даследаванняў асобіна Macrocyclopsis забівала ў сярэднім прыкладна 27 лічынак Culex quinquefasciatus першай узроставай стадыі ў дзень[2].

Macrocyclops albidus — вядомы прамежкавы гаспадар для гермафрадытнага Schistocephalus solidus, паразіта рыб і рыбаядных птушак.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Для роду Macrocyclops характэрная пятая ножка з двух розных сегментаў, дыстальны адрэзак, які змяшчае тры калючкі або шчацінкі на канчатковым канцы[3]. Macrocyclops albidus адрозніваецца аголенай медыяльнай паверхняй хваставога шчыта  (англ.) і гіялінавай мембранай на апошнім сегменце вусікаў  (руск.), якія гладкія або дробна нарэзаныя.

Зноскі

  1. Jorge R. Rey; Sheila O’Connell; Silvia Suárez; Zulema Menéndez; L. Philip Lounibos; Gracie Byer (June 2004). "Laboratory and field studies of Macrocyclops albidus (Crustacea: Copepoda) for biological control of mosquitoes in artificial containers in a subtropical environment" (PDF). Journal of Vector Ecology. 29 (1): 124–34. PMID 15266749. Архівавана з арыгінала (PDF) 28 ліпеня 2011. Праверана 2010-10-04.
  2. Gerald G. Marten; Mieu Nguyen; Bruce J. Mason; Giai Ngo (June 2000). "Natural control of Culex quinquefasciatus larvae in residential ditches by the copepod Macrocyclops albidus" (PDF). Journal of Vector Ecology. 25 (1): 7–15. PMID 10925792.
  3. Macrocyclops albidus (Jurine 1820). Free-living and Parasitic Copepods (Including Branchiurans) of the Laurentian Great Lakes. USGS Great Lakes Science Center. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 11 красавіка 2020.