Весланогія ракападобныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Весланогія ракападобныя
Cyclops.jpg
Cyclops
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Copepoda Milne-Edwards, 1840

Атрады
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   85257
NCBI   6830
EOL   2625033
FW   22115

Весланогія ракападобныя (Copepoda) — падклас ракападобных з класа Maxillopoda. Адзін з найбуйнейшых таксонаў ракападобных (па розных дадзеных, колькасць відаў складае ад 10 да 20 тысяч). Навука, якая вывучае капеподаў — капепадалогія (раздзел карцыналогіі).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела (даўжыня 0,1—13 мм) членістае, падзелена на галавагрудзі і брушка, укрыта хіцінавым покрывам, у прадстаўнікоў атрада каланід і цыклопаў, якія жывуць у тоўшчы вады, абцякальнай цыліндрычнай формы, у харпактыцыд, якія жывуць на дне вадаёмаў, пляскатае, у паразітычных відаў вельмі змененае. Афарбоўка яркая, разнастайыая. На галаве 5 пар прыдаткаў, жавалы моцныя. У грудным аддзеле 5 пар членістых, падобных на вёслы, канечнасцей (адсюль назва). Вока адно. Устойлівыя да недахопу кіслароду. Дыхаюць усёй паверхняй цела.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Большасць груп — эктапаразіты бесхрыбтовых і пазваночных жывёл. Свабоднарухальныя прадстаўнікі атрадаў Calanoida (каланіды) і Cyclopoida (цыклопы) — найважнейшы кампанент заапланктону мораў і кантынентальных вадаёмаў. Віды атрада Harpacticoida (гарпактыцыды) — звычайныя прадстаўнікі бентаса і міжтканкавай фаўны, радзей сустракаюцца ў планктоне.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Раздзельнаполыя, маюць сперматафоры. Яйцы адкладваюць у ваду. У развіцці праходзяць 12 стадый метамарфозы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хмялёва Н. Весланогія ракападобныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]