Maybach 57
Maybach 57 (шасі W240) — аўтамабіль прэміум класа з кузавам седан. Выпускаўся кампаніяй Daimler AG пад маркай Maybach з 2002 па 2013 год. Вырабляўся на заводзе Maybach Manufaktur ў Зіндэльфінгене.
Назва мадэлі паходзіць ад яе даўжыні — 5,7 м.
Maybach 57
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўлены ў 1997 годзе на Такійскім аўтасалоне як канцэпт-кар Mercedes-Benz Maybach. Заснаваны на платформе Mercedes-Benz S-Class W140 з выкарыстаннем электронных сістэмаў ад W220.
Maybach 57S
[правіць | правіць зыходнік]На 75-м Міжнародным Жэнеўскім Аўтасалоне ў сакавіку 2005 года была прадстаўлена мадыфікацыя Maybach 57S — cпецыяльная версія лімузіна Maybach з больш мацным рухавіком, распрацаваным Mercedes-AMG.
На аўтамабіле выкарыстаны рухавік V12 аб'ёмам 6 замест 5,5 літраў з трыма клапанамі на цыліндр і сістэмай twin-spark (2 свечкі на цыліндр). Магутнасць павялічана да 450 кВт (612 к.с.), у сваю чаргу максімальная хуткасць — з 250 км / г да 275 км / г. Максімальны крутоўны момант, абмежаваны электронікай на адзнацы ў 1000 Нм, знаходзіцца ў дыяпазоне 2000 — 4000 аб / хв.
Злёгку змяніўся вонкавы дызайн, дадаючы элементы агрэсіўнасць сілуэту. Сярод іншага зменена форма рашоткі радыятара, ужыты выхлапная сістэма з двума выхадамі, акантоўка фараў у колер кузава, 20-цалёвыя колы.
Пастаўкі пачаліся восенню 2005 года.
Maybach Zeppelin 57
[правіць | правіць зыходнік]Zeppelin 57 і 62 былі прадстаўлены на Міжнародным аўтасалоне ў Жэневе ў 2009 годзе. Гэта дадаковы пакет раскошы, даступны як на 57 так і 62.
Пакет складаецца з адмысловай бэжавай скуры з чорным радком, кампанентаў інтэр'еру, лакіраваных чорным раяльным лакам і срэбраных куфляў з шампанскім з надпісам «Zeppelin».
Што тычыцца знешняга выгляду, колы замененыя на эксклюзіўныя храмаваныя 20-цалёвыя. Заднія ліхтары — цёмна-чырвонага адцення. Акрамя таго, слова «Цэпелін» інтэгравана ў трохкутны знак брэнда (двайны М).
Рухавік застаўся 6,0 V12 цвін-турба, але з дадатковымі 28 к.с., агульнай магутнасцю 640 к.с.
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Тэхнічныя характарыстыкі | Maybach 57 | Maybach 57 S |
---|---|---|
Даўжыня | 5728 мм | |
Шырыня | 1980 мм | |
Вышыня | 1557 мм | |
База | 3390 мм | |
Снараджаная маса | 2735 кг | |
макс. Карысная нагрузка | 525 кг | |
Аб'ём багажніка | 605 л | |
Рухавік | 5,5 L Mercedes-Benz V-12-Motor з двума турбакампрэсарамі | 6,0 L Mercedes-Benz V-12-Motor з двума турбакампрэсарамі |
Крутоўны момант | 900 Нм пры 2200-3000 аб / хв | 1000 Нм пры 2000-4000 аб / хв |
Працоўны аб'ём | 5513 см³ | 5980 см³ |
Намінальная магутнасць | 405 кВт / 550 к.с. пры 5250 аб / хв | 450 кВт / 612 к.с. пры 4800-5100 аб / хв |
Скрынка перадач | Пяціступеністая, аўтаматычная | |
Прывад | Задні | |
Паскарэнне 0-100 км/г | 5,2 с | 5,0 с |
Максімальная хуткасць (абмежаваная электронікай) | 250 км / г | 275 км / г |
Дыяметр развароту | 13,38 м |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Maybach 57 на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 2 сакавіка 2009. (англ.)