Mercedes-Benz W201

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Mercedes-Benz W201
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік

Mercedes-Benz 190 (W201) — аўтамабіль сярэдняга класа (D) кампаніі Mercedes-Benz. Папярэднік мадэляў Mercedes-Benz C-класа.

Вырабляўся з 1982 па 1993 год. Выпуск склаў 1 879 629 аўтамабіляў. Вытворчасць ажыццяўлялася на заводах у Брэмене (58%) і Зіндэльфінгене (42%).

На аўтамабіль усталёўваліся дызельныя рухавікі аб'ёмам ад 2,0 да 2,5 л (72-126 к.с.) і бензінавыя рухавікі ад 1,8 да 2,6 л (90-160 к.с.), аднак індэкс "190" даваўся ўсім мадэлям сямейства W201 незалежна ад аб'ёму рухавіка, толькі дадаючы ў назву мадэлі дадатковыя лічбы.

У 1993 годзе на змену прыйшоў Mercedes-Benz W202.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бруна Сакка - дызайнер аўтамабіля

Пасля нафтавага крызісу 1973 года, паўстала пытанне выпуску кампактнай і эканамічнай машыны. На распрацоўку новага кампактнага седана было зрасходавана каля 600 мільёнаў марак. І ў 1982 годзе з'яўляецца новая эканамічная і кампактная мадэль Mercedes-Benz 190 (W201). Чатырохдзверны кузаў седан атрымаў клінаваты сілуэт, што знізіла каэфіцыент лабавога супору Cx да 0.33, што ў сваю чаргу, значна паменшыла расход паліва.

У 1984 на «190-ы» пачалі ўсталёўваць «актыўны» тэлескапічны "дворнік", які значна павялічыў плошчу ачысткі шкла, і 15-цалёвыя колы.

У верасні 1988 года мадэль прайшла значнае абнаўленне: кузаў W201 атрымаў шырокую пластыкавую ахоўную накладку па нізе дзвярэй, былі змененыя бамперы і ўдасканаленыя сядзенні. Значнай падзеяй 1988 года таксама стаў выпуск мільённага аўтамабіля серыі.

Праз год з'явілася камплектацыя Sporttoie са спартыўнай падвескай (больш «жорсткай» і з паменшаным клірансам), а таксама з анатамічнымі сядзеннямі (толькі як опцыя). Па жаданні заказчыка становіцца магчымым аздабленне цэнтральнай кансолі дрэвам.

Са студзеня 1991 года ўсе мадэлі сямейства Mercedes-Benz W201 пачалі абсталёўваць АБС ужо ў штатнай камплектацыі, а з кастрычніка 1992 года — цэнтральным блакаваннем замкоў.

190 E 2.3 Avantgarde Azzurro (1992)

У 1992 годзе з'яўляюцца спартыўная мадэль для DTM, а таксама абмежаваныя партыі адмысловых версій W201: «Berlin 2000» (190E 1.8, 2,3 і 3,2) і «Avantgarde».

Серыя «Avantgarde» складалася з трох мадэляў (з імем: Azzurro, Rosso і Verde), якія былі прададзеныя ў абмежаванай колькасці. Мадэлі мелі адмысловую для кожнага з іх тон-у-тон афарбоўку металік і іншы дзіўны інтэр'ер.

  • 190 E 2.3 Azzurro (блакітны), каля 950 шт.
  • 190 E 1.8 Rosso (чырвоны), каля 2300 шт.
  • 190 D 2.5 Verde (зялёны), каля 750 шт.

У 1993 годзе для амерыканскага рынка было выпушчана 700 штук люксавых аўтамабіляў версіі Limited Edition.

Да пачатку 1993 года выпуск серыі W201 спыняецца на заводзе ў Зіндэльфінгене, а затым і ў Брэмене. Апошні «190-ы» (з нумарам 1879629) быў пабудаваны ў жніўні 1993 года на заводзе ў Брэмене і перададзены ў музей Мэрсэдэс-Бенц.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Рухавікі[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова мадэльны шэраг складаўся з дзвюх мадыфікацый — карбюратарнага 190 і інжэктарнага 190E.

У верасні 1983 года з'явілася мадэль Mercedes-Benz 190D з 2.0-літровым 75-моцным эканамічным дызелем ОМ601.911. Машына адразу стала папулярная сярод таксістаў.

Крыху пазней з'явілася Mercedes-Benz 190 2.3-16Е з 185-моцным 16-клапанным маторам М102.983. Які разганяў аўтамабіль да 225 км / г і дазваляў паскарацца да 100 км/г за з 7,5 с. Гэтую версію адрозніваюць развітыя аэрадынамічныя бамперы і парогі, спойлер на вечку багажніка, нізкапрофільныя шыны 205/55 ZR15 і больш строгае, без драўляных уставак, аздабленне салона.

У верасні 1984 года магутнасць 2,0 літровага карбюратарны рухавіка М102.924 паднялі да 105 к.с. Радны пяціцыліндравы дызель ОМ602.911 ў 90 к.с., які ўсталёўвалі на Mercedes-Benz 190D 2,5 з мая 1985 года, славіўся не толькі хуткасным (174 км/г), але і эканамічным.

У гэты ж час рухавік М102.962 значна мадэрнізавалі: з'явіліся адначасовы прывад навяснога абсталявання і гідраўлічныя штурхачы клапанаў.

З 1985 года ўсе бензінавыя версіі Mercedes-Benz 190 камплектуюць каталітычнымі нейтралізатарамі адпрацаваных газаў. Адначасова серыю сталі абсталёўваць W201 2,3-літровым 132-моцным рухавіком М102.985 і шасціцыліндравым 160-моцным М103.942.

У верасні 1988 года спартыўную мадэль 190Е 2,3-16 змяніла 190Е 2,5-16 з больш магутным і дасканалым 2,5-літровым 195-моцным маторам М102.990. Самай магутнай «альтэрнатыўнай» версіяй тады жа стала 122-моцная турбадызельная (ОМ602.961) 190D 2,5 Turbo.

У 1990 годзе канцэрн выпусціў самую "малалітражную" 109-моцную карбюратарную мадэль 190Е 1,8 з 1,8 літровым рухавіком М102.910, якая выцесніла мадэль 190.

Бензінавыя[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль Гады вытворчасці Тып рухавіка Клапаны / цыліндр Аб'ём
[см3]
Магутнасць [кВт/к.с.]
пры [аб/хв]
Крутоўны момант [Нм]
пры [аб/хв]
190 1982–1984 M 102 2 / 4 1997 66/90 пры 5000 165 пры 2500
1984–1988 77/105 пры 5200 170 пры 2500
190 (KAT) 1985–1990 75/102 пры 5500 160 пры 3000
190 E 1982–1988 90/122 пры 5100 178 пры 3500
190 E (KAT) 1985–1991 87/118 пры 5100 172 пры 3500
190 E 1.8 1990–1993 1797 80/109 пры 5500 150 пры 3700
190 E 2.0 1991–1993 1996 90/122 пры 5300 175 пры 3500
190 E 2.3 1985–1988 2299 100/136 пры 5100 205 пры 3500
190 E 2.3 (KAT) 1985–1991 97/132 пры 5100 198 пры 3500
190 E 2.3 1991–1993 2298 100/136 пры 5200 200 пры 3500
190 E 2.3-16 (ECE) 1984–1988 4 / 4 2299 136/185 пры 6200 235 пры 4500
190 E 2.3-16 (RÜF) 1983–1984 130/177 пры 5800 230 пры 4750
190 E 2.3-16 (KAT) 1982–1987 125/170 пры 5800 220 пры 4750
190 E 2.5-16 (RÜF) 1987–1988 2498 150/204 пры 6750 240 пры 5000–5500
190 E 2.5-16 (KAT) 07/1988–06/1993 143/195 пры 6800 235 пры 5000–5500
190 E 2.5-16 Evolution (RÜF) 03/1989–05/1989 2463 150/204 пры 6750 240 пры 5000–5500
190 E 2.5-16 Evolution (KAT) 143/195 пры 6800 235 пры 5000–5500
190 E 2.5-16 Evolution II (KAT) 05/1990–07/1990 173/235 пры 7200 245 пры 5000–6000
190 E 2.6 1985–1988 M 103 2 / 6 2597 122/166 пры 5800 228 пры 4600
190 E 2.6 (KAT) 1985–1992 118/160 пры 5800 220 пры 4600
190 E 3.2 AMG 1992 3206 172/234 пры 5750 305 пры 4500

Дызельныя[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль Гады вытворчасці Тып рухавіка Аб'ём
[см3]
Магутнасць [кВт/к.с.]
пры [аб/хв]
Крутоўны момант [Нм]
пры [аб/хв]
190 D 1983–1989 OM 601 1997 53/72 пры 4600 123 пры 2800
190 D 1989–1992 55/75 пры 4600 126 пры 2700-3550
190 D 2.2 1983–1985 2197 54/73 пры 4200 130 пры 2800
190 D 2.5 1985–1990 OM 602 2497 66/90 пры 4600 154 пры 2800
190 D 2.5 1990–1992 69/94 пры 4600 158 пры 2600–3100
190 D 2.5 Turbo 1986–1989 90/122 пры 4600 225 пры 2400
190 D 2.5 Turbo 1989–1993 93/126 пры 4600 231 пры 2400

DTM[правіць | правіць зыходнік]

190E EVO II DTM-Version 1992

У 1988 годзе кіраўніцтвам Mercedes-Benz было прынята рашэнне аб выступе ў чэмпіянаце DTM (да гэтага часу гоначныя 190 ўдзельнічалі ў кузаўных гонках толькі намаганнямі прыватных каманд).

Вялікі поспех прыйшоў з Mercedes-Benz 190E 2.5-16 у сезоне 1992 года: ён выйграў 16 з 24 гонак у нямецкім чэмпіянаце кузаўных аўтамабіляў (DTM) і пілот каманды AMG Клаўс Людвіг заваяваў тытул у чэмпіянаце DTM.

2,5-літровы рухавік аўтамабіля Клаўса Людвіга выдаваў прыкладна 272 кВт (370 к.с.) пры 9.500 аб/хв. З дапамогай паслядоўнага зніжэння вагі EVO II важыць усяго 980 кг. Ён разганяецца за 4,5 секунды з месца да 100 км / г. Галоўка блока цыліндраў рухавіка — брытанскай кампаніі Cosworth.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]