Monato
| Monato | |
|---|---|
| | |
| Арыгінальная назва |
эспер.: Monato[1] |
| Тып | часопіс і перыядычнае выданне[d] |
| Заснавальнік | Stefan Maul[d] |
| Выдавец | Фландрская ліга эсперантыстаў |
| Краіна |
|
| Заснавана | 1979 |
| Тэматыка | грамадска-палітычны часопіс |
| Мова | эсперанта |
| Перыядычнасць | штомесячны |
| Аб’ём | 40 стар. |
| Тыраж | 1900 |
| ISSN | 0772-456X |
| Вэб-сайт | monato.be (эсп.) |
Monato (у перакладзе з эсперанта — «Месяц») — Міжнародны часопіс на мове эсперанта аб палітыцы, культуры, навуцы, сучасным жыцці. Часопіс друкуецца ў Бельгіі, яго чытаюць у 65 краінах. Асаблівасцю часопіса з’яўляецца тое, што артыкулы напісаныя жыхарамі менавіта тых краін, аб якіх ідзе гаворка.
Часопіс быў заснаваны Штэфанам Маўлем у 1979 годзе. першы нумар з’явіўся 15 студзеня 1980 года, з таго часу звычайна выходзіць адзін нумар у месяц. Папярэднікам «Monato» быў часопіс «Semajno» (у перакладзе з эсперанта «тыдзень»), але ён выйшаў усяго адзін раз — 1 верасня 1978 г.
Існуе пяць розных версій часопіса. Першая і самая папулярная — друкаваная. Для сляпых выдаецца аўдыёверсія часопіса на касетах, але яна ўтрымлівае не ўсе артыкулы. З 2001 г. падпісчыкі могуць атрымліваць усе тэксты часопіса па электроннай пошце ў фармаце XHTML (у Унікодзе) ці як тэкставыя файлы ASCII (у X-сістэме). У 2003 годзе дадалася пятая версія часопіса — у фармаце PDF. Падпісчыкам часопіса ўсе тэксты артыкулаў даступныя таксама ў інтэрнэце.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0772-456X