Перайсці да зместу

Portable Document Format

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з PDF)
Пашырэнне ..pdf
MIME application/pdf
Распрацаваны Adobe Systems
Апублікаваны чэрвень 1993[1]
Апошні выпуск
  • 2.0 (снежань 2020)[2]
Тып фармату графічныя фарматы
Пашыраны з PostScript[d][3]

PDF (абрэвіятура ад англ.: Portable Document Format, вымаўляецца пі-дзі-эф) — кроссплатформенны фармат электронных дакументаў, створаны фірмай Adobe Systems з выкарыстаннем шэрагу магчымасцей мовы PostScript. У першую чаргу прызначаны для прадстаўлення ў электронным выглядзе паліграфічнай прадукцыі, — значная колькасць сучаснага прафесійнага друкарскага абсталявання можа апрацоўваць PDF беспасярэдна. Для прагляду можна карыстацца афіцыйнай бясплатнай праграмай Acrobat Reader, а таксама праграмамі іншых распрацоўшчыкаў. Традыцыйным спосабам стварэння PDF-дакументаў з'яўляецца віртуальны прынтар, гэта значыць дакумент фактычна ствараецца ў сваёй спецыялізаванай праграме — графічным ці тэкставым рэдактары, САПР і г.д., а пасля экспартуецца ў PDF для распаўсюду ў электронным выглядзе, перадачы ў друкарню і да т.п.

PDF з'яўляецца адкрытым стандартам ISO 32000[4].

Фармат PDF дазваляе дадаваць неабходныя шрыфты (парадковы тэкст), вектарныя і растравыя выявы, формы і мультымедыя ўстаўкі. Падтрымлівае RGB, CMYK, некалькі тыпаў сціску растравай інфармацыі. Мае ўласныя тэхнічныя фарматы для паліграфіі: PDF/X-1, PDF/X-3. Уключае механізм электронных подпісаў для абароны і праверкі сапраўднасці дакументаў. Ёсць магчымасць імпартавання з большасці сучасных фарматаў тэкставых дакументаў, вектарных і растравых графічных фарматаў. У гэтым фармаце распаўсюджваецца вялікая колькасць спадарожнай дакументацыі.

Пабочныя праграмы для работы з PDF

[правіць | правіць зыходнік]

Кросплатформенныя

[правіць | правіць зыходнік]
  • OpenOffice.orgсвабодны кросплатформенны офісны пакет з функцыяй экспарту ў PDF.
  • pdfTeX — варыянт сістэмы камп’ютарнай шыхтоўлі TeX/LaTeX, які наўпрост стварае PDF-файлы.
  • Ghostscript — свабодны праграмны інтэрпрэтатар мовы PostScript. Можа ўжывацца для стварэння, канвертавання і прагляду PDF-файлаў.
  • Xpdf — свабодная праграма прагляду PDF-файлаў для X Window System. Ужываная як рухавік для шмат якіх іншых праграм прагляду.

Пад сістэмы Linux

[правіць | правіць зыходнік]
  • Evince — свабодная праграма для прагляду PDF, PostScript і іншых падобных фарматаў; частка GNOME
  • KPDF — праграма прагляду PDF-файлаў для KDE.
  • XPDF — праграма прагляду PDF-файлов. Без прывязкі да бібліятэк QT і GTK.
  • Foxit Reader — умоўна-бясплатная праграма для прагляду PDF-файлаў. Памер праграмы 3,5 Мб, усталявання не патрабуе.
  • Sumatra PDFсвабодная (GPLv2) праграма для прагляду PDF-файлаў.
  • ABBYY PDF Transformershareware праграма для стварэння і пераўтварэння PDF-файлаў з любога офіснага прыкладання і пераўтварэнне PDF-файлаў у дакументы фарматаў, прыдатных для рэдагавання (Microsoft Word, RTF і інш.).
  • PDFCreator — свабодная праграма для стварэння файлаў PDF. Можа ўжывацца з любым прыкладаннем Microsoft Windows, якое мае магчымасць друкавання дакументаў.
  • STDU Viewer — свабодная праграма для прагляду файлаў PDF, DjVu, TIF. Памер праграмы 1.46 МБ. Стабільнейшая за прадукты FoxIt.

Глядзіце таксама

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі