Monolith Films

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Monolith Films
Тып таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 1998
Размяшчэнне
Галіна кінаіндустрыя[d]
Прадукцыя фільм
Сайт monolith.pl

Monolith Films — польская вытворча-дыстрыб’ютарская кампанія. Заснавана ў 1998 годзе. Станам на 2021 год, афіцыйны польскі дыстрыб’ютар фільмаў кампаній DreamWorks SKG, Lions Gate Entertainment, Summit Entertainment, STX і Ghibli, а ў мінулым, сярод іншых, 20th Century Fox, Sony Pictures, Metro-Goldwyn-Mayer, Warner Bros. і Buena Vista[1].

Кампанія мае падраздзяленні: Monolith Video (распаўсюджванне DVD/Blu-ray), Cineman (паслуга VOD) і Victonex, якое кіруе Kino Atlantic у Варшаве, а раней таксама Monolith Plus, якое спецыялізуецца на распаўсюдзе мастацкага кіно. З верасня 2013 года Monolith рэалізуе праграму «Kino Klasa», скіраваную на папулярызацыю кінакультуры сярод наймаладзейшых палякаў, у межах праекта арганізуе паказы фільмаў для настаўнікаў і стварае навучальныя матэрыялы, звязаныя з выбранымі фільмамі[2][3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]