Mors (пісталет-кулямёт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Mors (пісталет-кулямёт)
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: Пісталет-кулямёт
Краіна:  Польшча
Гісторыя мадэлі
Серыйны выпуск: 1939
Усяго выраблена: 52
Характарыстыкі
Маса, кг: 3,25 (незараджаны)
Даўжыня, мм: 970
Даўжыня ствала, мм: 300
Патроны: 9×19 мм Парабэлум
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 400-550
Боезабеспячэнне: 25 патронаў
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 200
Прыцэл: рэгуляваны, механічны
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 400

Пісталет-кулямёт «Mors» узору 1939 года (лац.: Mors — смерць) — польскі пісталет-кулямёт, які распрацоўваўся з 1936 па 1938 год. Вырабляўся ў 1939 годзе, у абмежаванай колькасці выкарыстоўваўся жаўнерамі Войска Польскага ў Другой сусветнай вайне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пісталет-кулямёт «Морс» распрацоўваўся ў 1936—1938 гадах канструктарамі Пятром Вільневічам і Янам Скжыпіньскім. Зброя прызначалася для некаторых пяхотных падраздзяленняў і экіпажаў бронетэхнікі. Вытворчасць зброі пачалася ў сакавіку 1939 года. Да верасня 1939 года фабрыка стралковай зброі ў Варшаве паспела сабраць 52 такіх пісталета-кулямёта, 36 з іх былі прадстаўлены курсантам Цэнтра навучання пяхоты ў Рэмбертуве, частка пісталетаў-кулямётаў была перададзена 3-му стралковаму батальёну адтуль жа, які іх выкарыстоўваў пры абароне Варшавы, два пісталета-кулямёта атрымаў Вайсковы цэнтр парашутыстаў у Быдгашчы, пакінутыя пісталеты-кулямёты затым паступілі ў дапаможную роту 39-й пяхотнай дывізіі Рэмбертува. У Музеі Войска Польскага ў Варшаве захоўваецца пісталет-кулямёт пад нумарам 38, аднак без арыгінальнага ствала або магазіна. З-за фактару складанасці канструкцыі пісталета-кулямёта яго вытворчасць не аднаўлялася пасля вайны.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўвае аўтаматыку са свабодным затворам. Агонь вядзецца з адкрытага затвора ў адзінкавым рэжыме або чэргамі. Пярэдні спускавы гаплік адказвае за стральбу чэргамі, задні за адзінкавыя стрэлы. Г-вобразны выраз у задняй частцы пазы выконвае ролю засцерагальніка для ручкі затвора. Асаблівасць канструкцыі — размяшчэнне зваротнай спружыны ўсярэдзіне тэлескапічнай накіравальнай, якая ўваходзіць у заднюю частку затвора і дадаткова выконвае ролю пнеўматычнага буфера адкату затвора. Ёсць хутказмяняльны ствол, утоены ўсярэдзіне перфараванага металічнага кажуха. Зашчапка ствала размешчана наперадзе пярэдняй часткі ствольнай скрынкі на правым боку. Зараджанне патронамі ажыццяўляецца з каробчатых магазінаў ёмістасцю 25 патронаў, якія месцяцца знізу. Драўлянае ложа складаецца з паўпісталетнай ложы і пярэдняй вертыкальнай ручкай, усярэдзіне якой схавана высоўная апора для стральбы, знаходзячыся лежучы. Прыцэл рэгулёўны з усталёўкамі па далёкасці ад 50 да 600 метраў.

Захаваныя асобнікі[правіць | правіць зыходнік]

Захавалася тры такіх асобніка «Морса».

  • У 1983 годзе быў выяўлены асобнік пісталета-кулямёта «Mors» пад нумарам 38 у адной з музейных калекцый Масквы. Гэта калекцыя была падорана Музею Войска Польскага ў Варшаве.
  • Другі пісталет-кулямёт пад нумарам 39 захоўваецца ў адным з маскоўскіх музеяў.
  • Трэці асобнік пад серыйным нумарам 13 захоўваўся ў Музеі войска ў Будапешце. 26 чэрвеня 2013 дырэктар Музея і Інстытута ваеннай гісторыі палкоўнік Вільмош Ковач на сустрэчы з міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім прадэманстраваў узор пісталета-кулямёта і ўручыў яго Сікорскаму[1]. 27 чэрвеня 2013 намеснік дзяржсакратара ў Міністэрстве замежных спраў Багуслаў Вінід перадаў пісталет дырэктару Музея сухапутных войскаў у Быдгашчы доктару Міраславу Генткоўскаму[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. MSZ przekazało unikatowy polski pistolet Mors do bydgoskiego muzeum.. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2013. Праверана 22 снежня 2013.
  2. Po latach pm Mors wrócił do Polski.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Głębowicz Witold Indywidualna broń strzelecka II wojny światowej, Warszawa 2010.
  • Jurga Tadeusz Obrona Polski 1939, Warszawa 1990
  • Konstankiewicz Andrzej, Broń strzelecka i sprzęt artyleryjski formacji polskich i Wojska Polskiego w latach 1914—1939, Lublin 2003
  • Wojciechowski Ireneusz Pistolet maszynowy wz. 1939 MORS, Warszawa 1984

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]