Патрабавальная да тэмпературы (ад 28 да 40 °C) і вільготнасці (больш за 85%) паветра[1].
Пасялковы паўэндафільны від. Вялікую частку часу мухі праводзяць на адкрытым паветры, канцэнтруючыся каля кірмашоў і фекаліяў. Могуць залятаць у памяшканні, дзе дасягаюць высокай колькасці. Размножваецца толькі ў тых населеных пунктах, дзе на зямлі прысутнічаюць экскрыменты чалавека.
З'яўляецца факультатыўным гематафагам. Мухі харчуюцца фруктовымі сокамі, мясам, малочнымі прадуктамі. Ахвотна нападаюць на чалавека, злізваючы пот, выдзяленні слізістых абалонак вачэй і крывяністы эксудат ран.
Распаўсюднік вочных хвароб і кішачных інфекцый[2].