«Music Through Heartsongs: Songs Based on the Poems of Mattie J.T. Stepanek» — чацвёрты студыйны альбом выканаўцы музыкі кантрыБілі Гілмэна. Альбом з’яўляецца апошнім у супрацоўніцтве Білі Гілмэна з лэйблам «Epic Records». Альбом складзены цалкам з песень на вершы 13-гадовага хлопчыка Мэці Стэпанека хворага на мускульную дыстрафію, які памёр неўзабаве пасля выпуску альбома. Менавіта падчас свайго супрацоўніцтва з Стэпанекам, Білі зрабіўся амбасадарам амерыканскай Асацыяцыі хворых на мускульную дыстрафію (MDA).
Альбом не карыстаўся шырокім поспехам: пікавая пазіцыя ў «U.S. Billboard 200» дасягнула толькі 109-га радка.