Oklahoma

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Oklahoma»
Вокладка сінгла «Oklahoma» (Білі Гілмэна, 2000)
Сінгл Білі Гілмэна
з альбома One Voice
Выпушчаны 9 Кастрычніка 2000 года
Фармат CD, Аўдыёкасеты
Запісаны 2000
Жанр Кантры
Працягласць 7:18
Лэйбл Epic Nashville
Прадзюсар Дон Кук, Дэвід Мэлой, Блэйк Чэнсі
Аўтар песні Джон Аллен, Д. Вінсэнт Уільямс
Храналогія сінглаў Білі Гілмэна
«One Voice»
(2000)
«Oklahoma»
(2000)
«There's a Hero»
(2001)
Logoyoutube2011favicon.svg"Oklahoma" на YouTube

"Oklahoma" — песня амерыканскага выканаўцы Білі Гілмэна з альбома One Voice. Гэта другі сінгл, які быў запісаны Гілмэнам і выдадзены ў кастрычніку 2000 года пасля "One Voice" з аднайменнага альбома. Сінгл увайшоў у 40 найлепшых паводле чарта песень у стылі кантры з пікавай пазіцыяй на 33-ім радку. Таксама "Oklahoma" трапіла ў чарт US Billboard Hot 100, дасягнуўшы максімальна 63-га радка. У некаторых выданнях сінгла на CD разам з "Oklahoma" у спісе кампазіцый прысутнічае яшчэ і песня "Warm & Fuzzy" з будучага альбома Білі Classic Christmas, які будзе выдадзены праз тыдзень пасля "Oklahoma".

Трэк-ліст[правіць | правіць зыходнік]

Oklahoma
НазваАўтар Працягласць
1. «Oklahoma» Джон Аллен, Д. Вінсэнт Уільямс 4:04
2. «Warm and Fuzzy» Дон Кук, Дэвід Мэлой 3:14


Музычнае відэа[правіць | правіць зыходнік]

Відэа для песні здымалі ў жніўні-верасні 2000 года ў Нэшвіле пад кіраўніцтвам рэжысёра Трэя Фэнджоя, з якім Білі Гілмэн ужо супрацоўнічаў падчас здымак кліпа для "One Voice". Прэм'ерны паказ адбыўся на амерыканскім тэлеканале CMT 27 верасня 2000 года[1].

Відэа расказвае гісторыю 12-гадовага хлопчыка, бацька якога толькі зараз даведаўся пра яго існаванне. Хлопчык павінен пакінуць сваіх прыёмных бацькоў і адправіцца да свайго сапраўднага бацькі ў Аклахому. Хлопчыка суправаджае супрацоўніца сацыяльнай службы, якая стараецца падтрымаць яго. У гэты час у Аклахоме бацька хлопчыка перажывае цяжкія моманты перад сустрэчай. Рэжысёр адвёў Білі Гілмэну ролю назіральніка, а не галоўнага ўдзельніка відэакліпа. Гілмэн прысутнічае ў кліпе ў ролі іншага сына, які чакае прыбыцця свайго брата. Апошняе робіцца зразумелым толькі ў канцы відэакліпа. Увогуле, відэа пастроена вельмі арганічна так, што некаторыя гледачы дагэтуль лічаць, што ў кліпе дэманструюцца кадры з нейкага кінафільма.

У Беларусі відэа ўпершыню было прадэманстравана на Беларускім тэлебачанні ў праграме "Відзьма-нявідзьма" ў 2001 годзе.


Зноскі

  1. Oklahoma / Warm & Fuzzy. Праверана 22 лютага 2013.(англ.)