NGC 253
| Галактыка | |
| | |
| Гісторыя даследавання | |
|---|---|
| Адкрывальнік | Караліна Гершэль |
| Дата адкрыцця | 23 верасня 1783 |
| Абазначэнні | NGC 253, ESO 474-29, MCG -4-3-9, UGCA 13, PGC 2789 |
| Наглядальныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
| Тып | SBc |
| Прамое ўзыходжанне | 00гадз 47мін 33,1с |
| Схіленне | -25° 17′ 15″ |
| Чырвонае зрушэнне | +0,000814 ± 0,000020 |
| Бачная зорная велічыня mV | 7,3 |
| Фатаграфічная зорная велічыня mB | 8,0 |
| Бачныя памеры | 29,0' × 6,8' |
| Паверхневая яркасць | 12,9 |
| Вуглавое становішча | 52° |
| Сузор’е | Скульптар |
NGC 253 (галактыка Скульптар, Сярэбраная Манета) — спіральная галактыка з перамычкай (тып SBc) у сузор’і Скульптар. Характарызуецца магутным зоркаўтварэннем і вялікім утрыманнем пылу. Адна з найбольш яркіх галактык, не ўваходных у Мясцовую групу. Была адкрыта ў 1783 годзе матэматыкам і астраномам Каралінай Гершэль. З’яўляецца найбольш яркім членам групы галактык Скульптара.
NGC 253 — галактыка з актыўнымі працэсамі ўтварэння зорак [1]. Размешчана на адлегласці каля 8 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі[2]
У 1999 годзе касмічны тэлескоп «Чандра» выявіў у рэнтгенаўскім дыяпазоне незвычайную канцэнтрацыю крыніц рэнтгенаўскага выпраменьвання непадалёк ад цэнтра NGC 253. Чатыры такіх крыніцы, у дзясяткі тысяч разоў масіўней Сонца, знаходзіцца ў 3 тысячах светлавых гадоў ад ядра галактыкі. Гэтыя чорныя дзіркі, якія ссоўваюцца пад дзеяннем гравітацыі да цэнтра галактыкі, у будучыні могуць аб’яднацца ў адну звышмасіўную чорную дзірку. У NGC 253, «Чандра», магчыма, выявіў сувязь паміж зоркаўтварэннем і квазарамі[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Дэталёвы агляд найбліжэйшых галактык(недаступная спасылка)
- ↑ NGC 253: Chandra Sees Wealth Of Black Holes In Star-Forming Galaxies.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2011. Праверана 21.10.2008.
- ↑ Chandra Sees Wealth Of Black Holes In Star-Forming Galaxies.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2012. Праверана 21.10.2008.
Спасылкі
[правіць зыходнік]- Інфармацыя на англійскай і французскай з арыгінальнага Новага агульнага каталога
- Інфармацыя (англ.) з Перагледжанага Новага агульнага каталога
- SIMBAD (англ.)
- VizieR (англ.)
- NASA/IPAC Extragalactic Database (англ.)
- Спіс публікацый, прысвечаных NGC 253